18 красавіка мяняецца рознічны кошт на аўтамабільнае паліва на аўтазапраўках краіны – традыцыйна ў гэтым годзе на 1 капейку, сёмы раз запар, паведамляе “Белнафтахім”.
Максімальны кошт аўтамабільнага бензіну складзе:
АІ-92-К5-Еўра – 2,29 рублі,
АІ-95-К5-Еўра – 2,39,
АІ-98-К5-Еўра – 2,61,
дызельнае паліва 2,39 рублі.
Перад гэтым паліва таннела 7, 14, 21, 28 сакавіка, 4, 11 красавіка – атрымліваецца, будзе сем разоў.
Нагадаем, што у 2022 годзе паліва даражала 18 разоў, у 2021 кошт змяняўся 30 разоў, у 2020 – 16 разоў, у 2019 – 28 разоў.
Фота з адкрытых крыніц