Паведамляецца, што па Беларусі зарэгістравана каля сотні падобных выпадкаў, якія падаюцца, як кіберзлачынствы.
Схема выглядае бездакорна. На папулярных сайтах знаёмстваў махляры размяшчаюць анкеты пад выглядам прывабных дзяўчат. Калі паяўляецца зацікаўлены кавалер, то яму паступае прапанова наведаць разам тэатр альбо кіно. У дадатак да прапановы махляр адпраўляе спасылку на сайт для пакупкі білетаў онлайн. І вось гэты сайт якраз з’яўляецца лавушкай, хоць і можа выглядаць як старонка рэальнай установы культуры – паведамляе прэс-служба УУС.
Далей працуе стандартная фішынгавая схема – карыстальніку для набыцця білетаў неабходна ўвесці дадзеныя банкаўскай карткі, авалодаўшы якімі зламыснікі здымаюць усе сродкі з рахунку падманутага кавалера. Лішне казаць, што вонкава гэтыя фішынгавыя сайты-лавушкі, і па назве даменнага імя вельмі нагадваюць сапраўдныя сайты тэатраў і каназалаў.
Выяўленыя выпадкі супрацьпраўнай дзейнасьці гэта толькі верхняя частка айсберга, папярэджваюць праваахоўнікі. Трэба ўлічваць, што пэўная колькасць падманутых кавалераў шчасліва жанатыя афіцыйным шлюбам і не імкнецца да публічнасці што да паходаў у тэатр з рамантычнымі незнаёмкамі.