30-гадовы мужчына, раней судзімы за разбой, ускрыў сем машын – паведамляе УУС. Ён знаходзіўся ў стане алкагольнага ап’янення.
Пасля перапіскі са сваёй дзяўчынай, якая знаходзіцца ў суседняй краіне, хлопец вырашыў паехаць да яе. Мужчына ўскрыў шэраг транспартных сродкаў, але шэсць з іх завесці не змог, а ў сёмы заглух матор. Пашпарту і правоў на кіраванне аўто ў хлопца пры сабе не было.
Следчымі ўзбуджана крымінальная справа.
Фота: УУС