Прычым у другі раз п’янага хулігана не змаглі стрымаць супрацоўнікі міліцыі, якія прывялі яго на запраўку для разбіральніцтва.
На аўтазапраўцы ў вёсцы Карытніца Бялыніцкага раёна 45-гадовы жыхар Магілёва двойчы напаў на мужчыну, дадзеныя якога не паведамляюцца. Першы напад адбыўся каля 22 гадзін 55 хвілін. У стане алкагольнага ап’янення, магілёвец двойчы ўдарыў мужчыну – у твар і шыю. На судзе ён прызнаў віну часткова, патлумачыўшы, што першапачаткова наносіў удары пацярпеламу, паколькі той, са слоў жонкі абвінавачанага, абражаў яе, не прапусціў у туалет і падглядваў за ёй, калі яна там знаходзілася.
Гісторыя са збіццём працягвалася і далей – піша “Зара над Друццю”. Трохі пазней у гэты ж дзень, быўшы ў стане алкагольнага ап’янення, знаходзячыся на тэрыторыі АЗС N°69 “Беларуснафты”, куды прыбыў па патрабаванні супрацоўнікаў міліцыі для разбіральніцтва, ён ізноў нанёс пацярпеламу ўдар рукой у вобласць твару.
Магілёўца асудзілі да абмежавання волі на тэрмінам на адзін год без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу. З абвінавачанага на карысць пацярпелага спагнана 700 рублёў маральнай шкоды.
Фота ілюстрацыйнае