У памяць аб магілёўскім фатографе і велаактывісце Аляксандру Сомаве, які трагічна загінуў тры гады таму, 15 мая прайшла традыцыйная коласветка.
66-гадовы Аляксандр Самоў быў адным з самых узроставых удзельнікаў разнастайных мясцовых веласіпедных акцый і пакатушак. Сваім прыкладам ён сведчыў, што для актыўнага адпачынку гады не перашкода.
Тры гады веласіпедысты робяць у маі коласветку, ушаноўваючы паплечніка. Ён трагічна загінуў 2 траўня 2019, трапіўшы ў глыбокую яміну на праезнай частцы дарогі. Яе не было бачна з-за лужыны.
Магілёўскія коласветкі – даўняя традыцыя аматараў велапрагулак. Некалькі разоў на год яны аб’езджаюць вакол Магілёва. Маршруты кожным разам адрозніваюцца, каб было цікава ўсім: і навічкам, і вопытным веласіпедыстам.
Удзельнікам трэба праехаць кола вакол гораду, а гэта больш за 80 кіламетраў. Найчасцей жа дыстанцыю выбіраць карацейшую блізу 50-ці.
Гэтым разам сябры Аляксандра Сомава стартавалі ад Палацу гімнастыкі, што на ўскраіне гораду, і праехалі па ўлюблёных мясцінах паплечніка.
Веласіпедысты праклалі больш складаны маршрут з заездам да поймы Дняпра. Паўнаводнага рака сёлета ўражвае асаблівай прыгажосцю. Ля Магілёва яна выйшла на пойму і застаецца ў старыках – рукавах вялікай ракі, паказваючы дзе раней нёс свае воды старажытны Барысфен.
Не прамінулі веласіпедысты і любага месца адпачынку Аляксандра Сомава – возера ля санаторыя «Сосны».
У чэрвені плануецца выстава Аляксандра Сомава. У экспазыцыі будуць прадстаўленыя яго лепшыя фотаздымкі і карціны.
галоўнае фота з сацыяльных сетак