Часова прытуляе такіх жывёлаў мясцовае прадпрыемства, якое спецыялізуецца на вывазе смецця. Калі адлоўленым катам і сабакам не знаходзяцца гаспадары, то іх усыпляюць.
Тым часам, у цэнтральнай гарадской бібліятэцы разгарнулі фотавыставу для тых, хто хоча займець сабе гадаванца.
Кожны здымак суправаджаецца апісаннем звычак жывёлы, іх асаблівасцяў і пажаданняў па іх утрыманні. Любога ўпадабанага гадаванца можна забраць, патэлефанаваўшы па нумары тэлефона, указанаму пад фатаграфіяй, паведамляе рэсурс MyCity.by.
Паводле супрацоўнікаў бібліятэкі выстава сабраная з матэрыялаў, апубліканых у суполцы сацыяльнай сеткі Ўкантакце «Мы шукаем дом («Добрае сэрца») Магілёў». Інфармацыя ў пабліку абнаўляецца штодня. Жывёлаў, якім патрабуецца дапамога, не становіцца меней.
У бібліятэцы падобныя выставы ладзяць рэгулярна. Яе супрацоўнікі вераць, што «мілыя і добрыя «хвосцікі» абавязкова знойдуць свой дом і клапатлівых гаспадароў».
У Магілёве няма адмысловага прытулку для бадзяжных і выкінутых людзьмі жывёлаў. Гэтую праблему не раз уздымалі абаронцы жывёлаў перад мясцовай уладай, але яна застаецца актуальнай.
Днямі дабрачынная ўстанова «Востраў дабрыні» актуалізавала праблему бадзяжных сабак і катоў у горадзе, пісаў Магілёў.media.
Валанцёры арганізавалі на пешаходнай вуліцы збіралі сродкі на ўтрыманне беспрытульных жывёлаў.
фота з русурсаў: mycity.by, avatars.mds.yandex.net