УКС

Магілёўскае упраўленне капітальнага будаўніцтва злавілі на маніпуляцыях пры закупках

Буйнейшы забудоўшчык у Магілёўскім рэгіёне, абласное упраўленне капітальнага будаўніцтва сістэматычна парушала заканадаўства аб дзяржаўных закупках – высветлілі ў Міністэрстве па антыманапольным рэгуляванні і гандлі. 

УКБ Магілёўскай вобласці праводзілі закупку з адной крыніцы ў тых выпадках, калі паводле заканадаўства неабходна было абвяшчаць біржавыя таргі. Таксама антыманапалісты выявілі ў дзейнасці прадпрыемства выпадкі, калі яно не адхіляла ўдзельнікаў таргоў, хоць да гэтага былі ўсе падставы з-за недахопаў у афармленні дакументацыі. Рашэнні пра выбар пераможцы па выніках канкурэнтных прапаноў, такім чынам, нярэдка прымаліся неправамерна. Упраўленне капітальнага будаўніцтва атрымала за гэтыя і іншыя падобныя парушэнні ўтраф у 100 базавых велічынь ад МАРГ.

Трэба адзначыць, што УКБ Магілёўскай вобласці – гэта найбуйнейшы забудоўшчык у рэгіёне. Менавіта гэтае прадпрыемства займалася ўзвядзеннем кардыяхірургічнага корпуса абласной бальніцы (на фота), спартыўнага комплекса Н2О на Фаціна ў Магілёве, будавала дарогу-дублёр, рэалізоўвала таксама шматлікія іншыя значныя для рэгіёна праекты.

Фота: moukc.by