Магілёў стаў адзіным абласным цэнтрам ў 2024 годзе, дзе зафіксавана зніжэнне колькасці насельніцтва.
Па выніках 2024 года агульнае насельніцтва Беларусі афіцыйна зменшылася з 9 156,0 тыс. да 9 109,3 тыс.чалавек. Такія даныя месцяцца ў “Статыстычным даведніку”, выданым Белстатам. Акрамя скарачэння насельніцтва на вёсцы, ідзе яго змяншэнне таксама ў гарадах. За год колькасць гарадскога насельніцтва скарацілася з 7 198, 3 млн да 7 182,7 млн чалавек.
З 13 найбуйнейшых гарадоў краіны, жыхароў стала менш у васьмі. У іх ліку адзін абласны цэнтр. Гэта – Магілёў.
Топ-13 найбуйнейшых гарадоў Беларусі па насельніцтву (па стане на 1 студзеня 2025г.)
1.Мінск 1 996,7 тыс. (на 1 студзеня 2025г.) 1 992,9 тыс. (на 1 студзеня 2024г.)
2.Гомель 501,2 501,1
3.Гродна 363,7 361,1
4.Віцебск 358,9 358,4
5.Магілёў 352,9 353,1
6.Брэст 346,1 344,5
7.Бабруйск 205,5 207,4
8.Баранавічы 170,8 171,4
9.Барысаў 134,7 135,7
10.Пінск 124,0 124,3
11.Мазыр 104,5 105,2
12.Ліда 103,3 103,9
13.Орша 101,7 102,8
У 2017 годзе лукашэнкаўскія чыноўнікі планавалі, што ў 2025 годзе ў Магілёве будуць жыць 402 тыс. чалавек. Нават такія лічбы заклалі ў Генеральны план развіцця горада. Восем гадоў таму магіёўцаў налічвалася каля 375 тыс. чалавек.
Фота з адкрытых крыніц