Гарадскі статус, планіроўку вуліц, а таксама ўласны сімвал Клімавічы атрымалі ў спадчыну ад рускай імператрыцы Кацярыны ІІ
Наданне Клімавічам статуса горада адбылося ў 1777 годзе або 245 год таму, калі разам з усімі ўсходнімі землямі Рэчы Паспалітай мястэчка ўвайшло ў склад Расійскай імперыі. Сумная падзея для краіны і нацыі, але магчымасць развіцця для паселішча.
У 1765 годзе Клімавічы сталі цэнтрам невялікага нягродавага (не гарадскога) староства — дзяржаўнага ўладання, якое здавалася ў арэнду і не было звязанае з выкананнем абавязкаў гродавага старасты.
На той час Клімавічы былі зусім невялікім мястэчкам на ўсходзе Рэчы Паспалітай. Аднак з уваходжаннем у склад Расійскай імперыі статус мястэчка падвышаецца. У 1777 годзе распраджэннем імператрыцы Кацярыны ІІ Клімавічам надаецца статус павятовага горада, што паспрыяла далейшаму развіццю і зменам паселішча.
У 1779 годзе зацвярджаецца новы план горада, згодна якому мяняецца традыцыйнае радыяльнае распалажэнне вуліц і пабудоў, цэнтрам якога быў пляц з касцёлам. Наступны этап развіцця і змен – 1781 год, калі Клімавічы атрымоўваюць свой ўласны герб «у блакітным полі залатая пчала». Гэтая сімволіка для Клімавічаў і на сённяшні дзень з’яўляецца адметным сімвалам. Такім чынам, у канцы XVIII стагоддзя Клімавічам быў створаны асноўныя рысы горада, які захоўваюцца да сёння.
На фота: сядзіба Мяшчэрскіх 1867 года пабудовы ў Клімавічах
Фота ўзята з адкрытых крыніц