У Магілёўскім гандлёвым цэнтры “Парк-Сіці” прайшоў кірмаш “KLUKVA Маркет”.
Тут было заўважана каля трох дзясяткаў рамеснікаў, індывідуальных прадпрымальнікаў, гаспадароў аграсядзіб Магілёўскай вобласці, якія выставілі на продаж уласныя вырабы ручной працы – эксклюзіўныя ўпрыгожанні, карціны, свечкі, мыла, прадметы дэкору, посуд, цацкі, шалікі, галаўныя уборы, сухія букеты, а таксама сыры, рыбу, мікразеляніну, мёд.
Паказаць свае работы і заявіць аб сабе, як аб людзях творчых і крэатыўных.
Некаторыя з удзельнікаў кажуць, што прывезлі свае работы ўжо не ў першы раз, будуць яшчэ удзельнічаць на гэтай жа пляцоўцы, бо кірмаш дае надзею, што будзе рэалізавана іх прадукцыя і вырабы, што дасць магчымасць плаціць пададкі, зарабіць на жыццё. Яны лічаць, што кірмаш – добрая нагода каб паказаць свае работы і заявіць аб сабе, як аб людзях творчых і крэатыўных, пазнаёміцца з патэнцыйнымі пакупнікамі, заказчыкамі прадукцыі.
Назіранне паказала, што шмат хто цікавіцца прадстаўленай на кірмашы прадукцыяй, але робіць пакупкі толькі кожны 15-20 наведвальнік. Хаця кошты на вырабы і прадукцыю адносна невысокія.
Такое мерапрыемства плануецца надалей ладзіць 1-2 разы на месяц перад дзяржаўнымі і рэлігійнымі святамі.
Нагадаем, што упершыню кірмаш “KLUKVA Маркет” прайшоў у ГЦ “Парк-Сіці” у Магілёве 11-12 чэрвеня 2022 года. Дэвіз Маркета – “выяві сябе!”
Фота: mogilev.media