Журналісты газеты “Кiравец” звярнулі увагу на занядбаны вугал мясцовага аўтавакзала – і за час вёрсткі нумару сітуацыя змянілася.
Знакамітая кіраўская смажанка, якая прадаецца побач з аўтавакзалам, як і раней, прыцягвае натоўпы мясцовых жыхароў і гасцей горада.
Але побач з кулінарнымі пахамі наведвальнікаў сустракаў не надта прыемны пейзаж – абшарпаны вугал будынка аўтавакзала, які мог сапсаваць агульнае ўражанне ад горада.
І гэта ў той час, калі па ўсёй краіне шырокім фронтам, сямімільнымі крокамі ідзе год добраўпарадкавання!
Яшчэ да публікацыі крытычнага матэрыялу, уладальнікі аўтавакзала аператыўна адрэагавалі: злашчасны вугал быў атынкаваны. Што ні кажы, а газета “Кіравец” – справа ўплывовая.
Фота: “Кiравец”