Парушэнні дысцыпліны цэн выяўлены Камітэтам дзяржкантролю Магілёўскай вобласці ў двух гандлёвых аб’ектах, якія належаць індывідуальнаму прадпрымальніку і прыватнаму унітарнаму прадпрыемству – паведамляе БЕЛТА.
Пры праверцы гандлёвага аб’екта індывідуальнага прадпрымальніка ўстаноўлены факты завышэння ў 3,1-4,9 раза гандлёвых надбавак на 30 найменняў нехарчовых тавараў. Напрыклад, на дзіцячыя касцюмы прымянялася гандлёвая надбаўка ў памеры 149,9 працэнта замест дазволеных 30 працэнтаў, на мужчынскія і жаночыя джэмперы – 187,7 працэнта замест 55 працэнтаў.
У гэтым жа аб’екце ў продажы знаходзіліся больш за 900 найменняў нехарчовых тавараў (дзіцячае і дарослае адзенне, заплечнікі, панчошна-шкарпэткавыя вырабы і інш.) без дакументаў, якія пацвярджаюць іх набыццё, якасць і бяспеку. Акрамя таго, прадпрымальнікам дапушчаны продаж 200 пар абутку без нанесеных на іх або іх пакаванне сродкаў ідэнтыфікацыі (абарот тавараў без маркіроўкі сродкамі ідэнтыфікацыі лічыцца незаконным).
У гандлёвым аб’екце прыватнага прадпрыемства выяўлены факты завышэння цэн на 28 найменняў харчовых тавараў (гандлёвыя надбаўкі былі завышаны да 4,2 раза). Таксама ў продажы знаходзіліся кандытарскія вырабы са скончанымі да 11 сутак тэрмінамі прыдатнасці.
Па патрабаванні абласнога КДК дзейнасць гандлёвых аб’ектаў прыпынена да поўнага ўстаранення парушэнняў. Для прыняцця мер па недапушчэнні такіх выпадкаў праінфармаваны мясцовыя органы ўлады.
Фота ілюстрацыйнае.