Карова правалілася ў склеп у Круглянскім раёне

Карова правалілася ў склеп у Круглянскім раёне

Ратавальнікі дасталі карову са склепа закінутай гаспадарчай пабудовы ў вёсцы Хількавічы Круглянскага раёна – паведамляе МНС.

Як патлумачыў гаспадар жывёліны, ноччу карова засталася без нагляду і ўпала ў склеп з-за частковай адсутнасці перакрыцця.

Каб дастаць жывёлу, работнікам МНС прыйшлося разбіраць жалезабетоннае перакрыцце склепа. Толькі потым стала магчымым выцягнуць карову са склепа.

Жывёла не пацярпела.

Фота: МНС