У Магілеўскім абласным мастацкім музеі П.В. Масленнікава 11 снежня пройдзе майстр-клас па стварэнні ялінкавай цацкі “Елачны зайчык” – паведамляе БелТА.
Музейная майстэрня ў перадкалядны час дапаможа вялікім і маленькім наведвальнікам уласнымі рукамі стварыць арыгінальныя святочныя ўпрыгажэнні, якімі затым можна ўпрыгожыць любы інтэр’ер або нават падараваць сябрам ці блізкім.
Натуральна, у крамах на сённяшні дзень прапаноўваецца шырокі выбар гатовых навагодніх цацак, аднак аўтарскія рэчы заўсёды больш каштоўныя, бо зробленыя рукамі чалавека.
Наведваць майстар-клас мастацкага музея можна цэлымі сем’ямі, а праведзены час разам стане часткай прыемных святочных падзей.