Атмасферу ў Магілёўскім рэгіёне на гэтым тыдні будзе вызначаць халодная няўстойлівая паветраная маса, якая паступае са Скандынавіі – папярэджвае Белгідрамет.
Сёння, 9 кастрычніка чакаецца пераменная воблачнасць. На большай частцы Магілёўшчыны – кароткачасовыя дажджы, магчымы мокры снег. Тэмпература паветра днём чакаецца да +8 °С.
10 кастрычніка будзе облачна з праясненнямі. Месцамі кароткачасовыя дажджы, магчымы мокры снег. Вецер паўночна-заходні, заходні 4–9 м/с, у асобных раёнах парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу +1..+5°С, месцамі замаразкі 0..-3°С; тэмпература паветра днём +5..+12°С.
У сераду, 11 кастрычніка чакаецца пераменная воблачнасць. Уначы пераважна без ападкаў, раніцай і днём кароткачасовыя дажджы. Тэмпература паветра ноччу +1 +5°С, месцамі замаразкі 0..-4°С; тэмпература паветра днём +8..+11°С.
У чацвер, 12 кастрычніка, тэпература паветра падымецца днём да +15°С. Начная – да +9. На пятніцу і выходныя дні прагназуецца ноччу +8, днём +13°С. Яснае надвор’е ў пятніцу 13 кастрычніка, а ў суботу і нядзелю – воблачна.
Фота: mogilev.media