Кіраўнік сельгасарганізацыі з Глускага раёна да самай паводкі не вывозіў палову з усяго сабранага сена са сваіх палёў. За гэта яго аштрафавалі і прымусілі выплаціць амаль 19 000 рублёў на карысць калгаса ў Рэчыцкім раёне.
Рашэнне суда Глускага раёна было апублікаванае на сайце Банка судовых рашэнняў. З матэрыялаў справы вынікае, што мясцовы жыхар, імя якога прыводзіцца толькі па-бацьку, Мікалаевіч – працаваў дырэктарам сельскагаспадарчай арганізацыі ў Рэчыцкім раёне. У лютым 2023 года на палях яго арганізацыі пракуратура выявіла 598 цюкоў саломы, затопленых паводкай у пойме адной з рэк на Азярышчынскім лузе. Як высветлілася, рулоны забыўся вывезці з лугавіны кіраўнік арганізацыі, хоць галоўны бухгалтар акцэнтаваў яго ўвагу на пакінутай маёмасці. Ад вільгаці салома згніла, што прынесла прадпрыемству шкоду больш чым на 9 000 рублёў.
Усяго калгас нарыхтаваў у 2022 годзе 1174 рулоны сена, з якіх толькі палову, 576 вывез у сховішчы. Астатнія цюкі былі згубленыя для выкарыстання. Ппазоў калгаса да Мікалаевіча ў суме больш за 18 тысяч рублёў суд падтрымаў, прызначыўшы абвінавачанаму дадаткова яшчэ і штраф на 6 000.
Фота ілюстрацыйнае