Ён, паводле ведамства, збіраў у Латвіі звесткі для беларускай ваеннай разведкі.
У пракуратуру з просьбай распачаць крымінальную справу звярталася Служба дзяржбяспекі Латвіі
Абвінавачанне выстаўленае паводле артыкулу «Шпіянаж». Згодна з Крымінальным законам Латвіі, за гэтае злачынства прадугледжана пакаранне да 10 гадоў.
Ад каментароў Генпракуратура пакуль устрымліваецца. Справа можа быць перададзена ў суд у верасні 2022 года, перадае агенцтва «Delfi».
Раней паведамлялася, што беларуса затрымалі 15 лютага 2022 года. Падчас расследаванняў было ўстаноўлена, што ён на даручэнне беларускай ваеннай разведкі таемна фатаграфаваў і здымаў на відэа аб’екты сістэмы абароны Латвіі, крытычнай інфраструктуры электразабеспячэння, а таксама важныя абʼекты грамадзянскай інфраструктуры.
Інфармацыя, атрыманая ў ходзе расследавання, сведчыць аб тым, што асоба атрымала разведвальную інфармацыю як мінімум па 17 абʼектах дзяржаўнай важнасці.
У пракуратуру з просьбай распачаць крымінальную справу ў адносінах да грамадзіна Беларусі, падазраванага ў шпіянажы, звярталася Служба дзяржбяспекі Латвіі, пісаў Магілёў.media.
Паводле спецслужбы, атрыманыя беларусам звесткі, якія былі перададзеныя службе ваеннай разведкі Беларусі, патэнцыйна могуць нанесці істотную шкоду забеспячэнню асноўных функцый латвійскай дзяржавы і абароназдольнасці ва ўмовах ваеннага канфлікту.
фота ілюстрацынае, узятае з адкрытых у інтэрнэце крыніцаў