30 жніўня каля 23:00 27-гадовая жыхарка Магілёўскага раёна, кіруючы аўтамабілем Geely, рухалася па вуліцы Чалюскінцаў і на скрыжаванні з вуліцай Мельнікава здзейсніла наезд на 56-гадовую жанчыну, якая перасякала праезную частку дарогі па рэгуляваным пешаходным пераходзе на чырвоны.
Ад атрыманых траўм магіляўчанка загінула на месцы здарэння – паведамляе ДАІ.
Па папярэдняй інфармацыі пешаход знаходзілася ў стане алкагольнага ап’янення і ішла дадому з магазіна з бутэлькай спіртнога ў руках.
Фота: ДАІ