Зіма набірае свою моц, што адлюстроўваецца на ледзяных покрывах вадаёмаў Магілеўшчыны. Цяпер аматары зімняй рыбалкі могуць бяспечна пачувацца на Пячэрскім вадасховішчы і Святым возеры ў раёне Грабянёва, дзе ледзяное покрыва трывалае і складае больш за 10 сантыметраў таўшчынёй. Дапусцімая норма і на Асіповіцкім вадасховішчы, дзе таўшчыня лёду складае 7-8 сантыметраў.
Што да рэк, то бяспечным з’яўляецца толькі правы бераг Сожа ў Крычаве, дзе таўшчыня ледзянога покрыва складае да 10 сантыметраў. Левы бераг і сярэдзіна воднай артэрыі небяспечныя, бо там зафіксаваны прамоіны.
На Бярэзіне ў Бабруйску сітуацыя на розных участках ракі адрозніваецца: дзе-нідзе лёд зусім адсутнічае, а на некаторых участках воднай артэрыі вар’іруецца ад трох да дзесяці сантыметраў.
Зусім небяспечная сітуацыя на Дняпры ў Шклове і Магілёве, дзе няма дапусцімай нормы таўшчыні лёду, а на рэчцы часта сустракаюцца прамоіны, невялікая па таўшчыні ледзяная корка або наогул вада яшчэ не замёрзла.
Нагадваем, што таўшчыню ледзянога покрыва на водных аб’ектах у раёне дзеяння выратавальных станцый АСВОД па ўсёй рэспубліцы можна маніторыць на сайце арганізацыі. Таксама з гэтым пытаннем можна звярнуцца ў выратавальныя станцыі па тэлефоне.
Фота ілюстрацыйнае, з адкрытых крыніц