Даражэе бульба да цыбуля, таннее – капуста з агуркамі. Падрос на 1 рубель 13 капеек мінімальны заробак.
Паводле Нацыянальнага статыстычнага камітэту ў параўнанні з чэрвенем мінулага году харчовыя і не харчовыя тавары падаражэлі на 119 працэнтаў, а паслугі – на 111-ць.
МІнімальны заробак стаў на 1 рублель 13 капеек болей, чым быў у сакавіку. Яго ўзьнялі да 480 рублёў 96 капеек.
Паводле звестак Нацыянальнага статыстычнага камітэту, пададзеных інфармацыйным агенцтвам «Белта» падаражэлі:
– Цыбуля рэпчатая падаражэла на 38,68%;
– Бульба – на 28,46%;
– Морква – на 24,31%;
– Буракі – на 12,7%;
– цытрусавыя – на 6,15%.
З паслугаў найбольш падаражэлі: турыстычныя (на 13,08%), санаторна-аздараўленчыя (на 10,6%) ды паслугі дашкольных устаноў (на 9,8%).
Танней сталі:
– Капуста патаннела на 39,15%;
– Агуркі – на 21,44%;
– Памідоры – на 20,06%;
– Бананы – на 12,84%;
– Яблыкі – на 10,31%.
– Перац салодкі – на 7,65%.
Тым часам, Міністэрства працы і сацыяльнай абароны паведаміла, што мінімальны заробак за чэрвень складзе 480 рублёў 96 капеек. Гэта азначае, што за тры месяцы ён «падрос» на 1 рубель 13 капеек.
Пасля сакавіцкай індэксацыі ён склаў 479 рублёў 83 капейкі. З першага студзеня 2022-га мінімалка была 457 рублёў.