Расійскія вытворцы прадавалі ў Беларусі слодыч з небяспечнымі для дзяцей фарбавальнікамі

Замест заяўленых вытворцам натуральных фарбавальнікаў у ледзянцовай карамелі інспектары з Дзяржстандарту выявілі сінтэтычныя, якія негатыўна ўплыва.ць на ўвагу і актыўнасць дзяцей.

Слодыч прыбралі з продажу. Іх увоз у Беларусь забаронены.

Расійскія вытворцы прадавалі ледзянцовую карамель «Мини-Акварельки» са смакам апельсіна, вінаграду, вішні, грушы, грэйпфрута, маліны, піша інфармацыйная агенцтва «Белта».

У іх склад уваходзілі сінтэтычныя фарбавальнікі замест пазначаных у інфармацыі для спажыўца натуральных. У маркіроўцы ледзянцоў адсутнічаў папераджальны надпіс, што слодыч утрымліваюць фарбавальнікі, якія могуць негатыўна ўплываць на ўвагу і актыўнасць дзяцей.

Даражэе бульба ды цыбуля, таннее – капуста з агуркамі. Падрос на 1 рубель 13 капеек мінімальны заробак

Даражэе бульба да цыбуля, таннее – капуста з агуркамі. Падрос на 1 рубель 13 капеек мінімальны заробак.

Паводле Нацыянальнага статыстычнага камітэту ў параўнанні з чэрвенем мінулага году харчовыя і не харчовыя тавары падаражэлі на 119 працэнтаў, а паслугі – на 111-ць.

МІнімальны заробак стаў на 1 рублель 13 капеек болей, чым быў у сакавіку. Яго ўзьнялі да 480 рублёў 96 капеек.

Паводле звестак Нацыянальнага статыстычнага камітэту, пададзеных інфармацыйным агенцтвам «Белта» падаражэлі:

– Цыбуля рэпчатая падаражэла на 38,68%;

– Бульба – на 28,46%;

– Морква – на 24,31%;

– Буракі – на 12,7%;

– цытрусавыя – на 6,15%.

З паслугаў найбольш падаражэлі: турыстычныя (на 13,08%), санаторна-аздараўленчыя (на 10,6%) ды паслугі дашкольных устаноў (на 9,8%).

Танней сталі:

– Капуста патаннела на 39,15%;

– Агуркі – на 21,44%;

– Памідоры – на 20,06%;

– Бананы – на 12,84%;

– Яблыкі – на 10,31%.

– Перац салодкі – на 7,65%.

Тым часам, Міністэрства працы і сацыяльнай абароны паведаміла, што мінімальны заробак за чэрвень складзе 480 рублёў 96 капеек. Гэта азначае, што за тры месяцы ён «падрос» на 1 рубель 13 капеек.

Пасля сакавіцкай індэксацыі ён склаў 479 рублёў 83 капейкі. З першага студзеня 2022-га мінімалка была 457 рублёў.

 

Камандна-штабныя манеўры на фоне распаўсюджвання інфармацыя аб магчымы наступе на Украіну ўзброеных сіл Беларусі

Вучэнні праходзяць у Жлобінскім раёне пад кіраўніцтвам намесніка старшыні Гомельскага аблвыканкаму. У іх удзельнічаюць тэрытарыяльныя войскі раёну.

Вучэнні ва ўмовах абвяшчэння ваеннага становішча

З 12 па 14 ліпеня, гаворыцца 16099 ў тэлеграм-канале «Министерство обороны Республики Беларусь», дадзеная ацэнка «гатоўнасці службовых асоб сфармаваных воінскіх часцей тэрытарыяльных войскаў выконваць вучэбна-баявыя задачы, а таксама «удасканаленне навыкаў афіцэраў запасу ў рабоце на пункце кіравання і ў кіраўніцтве падпарадкаваным асабовым складам у выкананні задач тэрытарыяльнай абароны».

Удзельнікі манеўрах ахоўваць і бараніць аб’екты тэрытарыяльнай абароны ды несці службу на кантрольна-прапускным пункце ва ўмовах абвяшчэння ваеннага становішча.

«УНІАН»: Расія вывозіць з Беларусі боепрыпасы

Тым часам, украінскага агенцтва «УНІАН» звяртае ўвагу не толькі на правядзенні Беларуссю ваенных вучэнняў на мяжы з Украінай, але і на тым, што яна адпраўляе ў Расію боепрыпасы.

Выданне нагадвае, што ў апошнія дні актыўна распаўсюджваецца інфармацыя аб магчымы наступе на Украіну ўзброеных сіл Беларусі.

У прыватнасці, піша «УНІАН» Генштаб узброеных сіл Украіны паведамляў, што з боку Беларусі на Валынскім і Палескім кірунках магчымыя правакацыі.

Кіраўнік Офісу прэзідэнта Украіны Аляксея Арастовіча лічыць, што баяцца нападу з боку Беларусі не варта.

Іншы саветнік старшыні ОПУ Міхаіл Падаляк выказваў меркаванне, што чуткі аб нападзенні Беларусі зʼяўляюцца нічым іншым, як чарговай спекуляцыяй расійскай прапаганды з мэтай пасеяць паніку ва Украіне.

Хроніка прыхаванай рэальнасці. Суды, зняволенні, вызваленні

Сяргей Парфянкоў

Арыштаваны на 15 дзён. Як пішуць незалежныя мэдыі 8 ліпеня яго выклікалі на гутаркі ў міліцыю і сувязь з ім прапала. Сваякам паведамілі, што з міліцыі яго адпусцілі.

Увечары 9 ліпеня стала вядома, што ён затрыманы.

Сяргей Парфянкоў, стрыечны брат Васіля Парфянкова, які загінуў, ваюючы на баку Ўкраіны.

_________________

Аляксандр Мялешка

Затрыманы на 10 дзён. Пра гэта стала вядома 8 ліпеня

Нагода для зняволення невядомая.

Мялешка – урач РНПЦ дзіцячай анкалогіі, гематалогіі і імуналогіі – загадчык лабараторыі генетычных біятэхналогіяў РНПЦ, кандыдат біялагічных навук.

_______________

Мікіта Емяльянаў

Актывіста анархісцкага руху адразу пасля пераводу ў папраўчую калонію № 11 адміністрацыя змясціла ў штрафны ізалятар агулам на 18 дзён.

Ён пазбаўлены кароткатэрміновага спаткання. У яго забралі 22 кнігі, машынку для стрыжкі і згушчанку. Фармальныя прычыны спагнанняў невядомыя.

У ваўкавыскую калонію Емяльянава этапаваны 13 чэрвеня.

Яго затрымалі 20 кастрычніка 2019 году, як падазраванага ў закідванні лямпачкамі, запоўненымі фарбай, будынку Мінскага гарадскога суду, дзе судзілі тады анархіста Дзмітрыя Паліенку. А таксама ў спробе падпаліць уваходныя дзверы ў СІЗА № 1 на вуліцы Валадарскага ў Мінску.

Емельянаву прысудзілі 4 гады пазбаўлення волі.

11 сакавіка 2020 году дадалі яшчэ два гады за злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы за парушэнне правілаў унутранага распарадку.

У Мінскім дэльфінарыі ўпершыню за дзесяць гадоў нарадзілася дэльфіня

Малы плавае разам з маці і вучыцца важным для жыцьця ў вадзе навыкам.

Імя дэльфіняці супрацоўнікі ўстановы яшчэ не прыдумалі. Пол таксама не вызначаны, бо маці не падпускае да яго. Іншыя дэльфіны прынялі папаўненне, перадае тэлеканал «ОНТ».

«На 6 месяцы цяжарнасць была ўсталяваная, і матуля была вызваленая ад скачкоў, кульбітаў, сальта. Гэта значыць, у яе была такая лёгкая нагрузка. Цяпер малы плавае разам з мамай, навучаецца нейкім важным навыкам, такім як затрымка дыхання», – апавядае арт-дырэктар дэльфінарыю Алеся Цітова.

На сайце дэльфінарыю навіны пра нараджэнне дэльфіняці няма згадкі.

фота: ОНТ

Продаж новых аўтамабіляў. У чэрвені больш, чым у маі, але менш, чым летась

У чэрвені было прададзена больш новых легкавых аўтамабіляў, чым у маі. У параўнанні з мінулым годам продажы скараціліся на траціну.

Пра гэта піша рэсурс Myfin, спасылаючыся на звесткі Беларускай аўтамабільнай асацыяцыі.

Паводле яе, у чэрвені набыта 1113 легкавікоў, што амаль у 2,5 разы больш, чым месяцам раней.

Прагнозы на бліжэйшую перспектыву не радуюць. У другім паўгоддзі на кошт новых аўтамабіляў можа ўплываць іх дэфіцыт, лічаць у Беларускай аўтамабільнай асацыяцыі.

Паводле яе на беларускім рынку прадстаўленыя пераважна машыны, вырабленыя ў Расіі, альбо ўвезеныя з гэтай краіны. Іх кошт залежыць ад цаны расійскага экспарцёра і суадносінаў двух нацыянальных валют.

У Беларуская аўтамабільнай асацыяцыі лічаць, каб прадухіліць далейшае павышэнне кошту на легкавікі, трэба вярнуцца да паставак машын наўпрост ад замежных вытворцаў.

фота з адкрытых крыніц

Зрынуты вандаламі, апаганены скарбашукальнікамі – у Магілёве актывісты аднавілі чарговы помнік – відэа

Помнік Аляксандру Гаўрылавічу Бако знаходзіцца на Петрапаўлаўскіх могілках. Гэтыя могілкі размяшчаюцца на скрыжаванні вуліцы Гагарына і бульвара Непакораных. Яны адносіліся да Петрапаўлаўскай царквы, што стаяла прыблізна на месцы сучаснай гасцініцы “Турыст”. 

Помнік быў зрынуты з пастамента, верагодна, вандаламі ў 1990-х ці 2000-х гадах, а акрамя гэтага і магіла Бако і суседняе скляпенне зведалі апаганьванне з боку скарбашукальнікаў – на месцах пахаванняў дагэтуль зеўраюць вырытыя ямы.

Каманда актывістаў “Віра!” здзейсніла чарговую талаку па падняццю помніка. Магілёў.media паведамляла раней пра працы энтузіястаў на Лютэранскіх могілках па аднаўленні помніка Доўшпрунг-Целіцы і пліты з узгадкай пра загадкавага “чалавека, пахаванага чатыры разы”.

 

Імя Аляксандра Гаўрылавіча Бако з горада Магілёва ўзгадваецца ў дакументах у сувязі з яго ўдзелам ва Ўсерасійскай выставе 1882 года. Там магілёўскі прамысловец прадстаўляў скураныя вырабы – “белую юфць”.

Хроніка прыхаванай рэальнасці. Суды, зняволенні, вызваленні

Павел Дайлід

Затрыманы ў Івацэвічах. Калегам паспеў паведаміць, што яго з дому даставілі ў мясцовы РАУС для разбіральніцтва і затрымалі.

Падставай для затрымання стаў, нібыта, размешчаны ў сацыяльнай сетцы фотаздымак Дайліда з бел-чырвона-белым сцягам. Фота было зробленае ў 2020 годзе на дазволеным пікеце ў падтрымку балатаванай у прэзідэнты Святланы Ціханоўскай.

_____________________________

Уладзімер Булаўскі

Асуджаны на 30 дзён адміністрацыйнага арышту за парушэнне парадку арганізацыі і правядзення масавых мерапрыемстваў.

Што канкрэтна яму інкрымінавалася  не вядома. Сябры даведаліся толькі пра прысуд.

Булаўскага затрымалі 6 ліпеня перад канцэртам «Купальскае кола», дзе ён меўся выступіць з этнагуртом «Гук».

______________________________

Спіс палітвязняў папоўніўся 5 зняволенымі. Цяпер у ім 1237 палітвязняў

Аксана Аўчынская 

 – утрымліваецца ў СІЗА за перадачу звестак аб перамяшчэнні расійскай ваеннай тэхнікі па тэрыторыі Беларусі ў адзін з тэлеграм-каналаў;

 Алег Храмых

  – утрымліваеца ў СІЗА за перадачу звестак аб перамяшчэнні расійскай ваеннай тэхнікі па тэрыторыі Беларусі ў адзін з тэлеграм-каналаў;

Андрэй Раптуновіч 

 – утрымліваецца ў СІЗА за падрыхтоўку да ўдзелу ў ваенных дзеяннях на тэрыторыі замежнай дзяржавы;

 Аляксандр Загдай 

 – утрымліваецца ў СІЗА за перадачу інфармацыі аднаму з тэлеграм-каналаў аб перамяшчэнні расійскай ваеннай тэхнікі па тэрыторыі Беларусі;

Канстанцін Байсараў

 – асуджаны да двух гадоў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі за перадачу звестак пра расійскую ваенную тэхніку ў адзін з тэлеграм-каналаў;

___________________________________

Дзяніс Давыдулін

Адбыў цалкам тэрмін зняволення. Прызнаны палітвязнем.

Быў асуджаны на 1,5 года калоніяў агульнага рэжыму за актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак і гвалт у дачыненні да міліцыі.

___________________________________

Наталля Хершэ

Былая палітзняволеная змагла вярнуць сваю кошку.

Пакуль сядзела ў турме яе траіх кошак у Швейцарыі забралі чужыя людзі. А рэчы распрадалі. Жанчына шукае жывёлаў.

Хершэ мае два грамадзянствы – Беларусі і Швейцарыі. Да зняволення 12 гадоў жыла ў Швейцарыі. Калі прыехала ў Беларусь, то ў верасні 2020 году далучылася да жаночага маршу пратэсту і была затрыманая.

Асуджаная 2 гады і 6 месяцаў папраўчай калоніі агульнага рэжыму за супраціў міліцыі. Адседзела 17 месяцаў.

Вызвалення дамагалася Швейцарская канфедэрацыя. Па вызваленні прадстаўнікі дыпламатычнага консульства дапамаглі Хершэ вярнуцца ў Швейцарыю.

 

Хроніка прыхаванай рэальнасці. Суды, пераслед, вызваленні

Ксенія Луцкіна

Следчы камітэт паведаміў дэталі крымінальнай справы супраць былой журналісткі беларускага тэлебачання. Яе вінавацяць у змове, дзеля захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам. Імя зняволенай не паведамляецца.

Паводле следчых «затрыманая была адным з лідараў журналісцкай забастоўкі, у ходзе якой удзельнікі вылучалі патрабаванні палітычнага характару».

У паведамленні ведамства адзначаецца, што падчас расследавання затрыманая прызнала сваю віну, ва ўчыненым раскаялася і актыўна супрацоўнічала са следствам.

Ксенія Луцкіна прызнаная праваабарончай супольнасцю палітзняволенай. Заяўляецца, што ў яе праблемы са здароўем. У 2012 годзе ў жанчыны выдалілі адну з двух пухлін на галаўным мозгу. Іншую кранаць не сталі, каб не нашкодзіць жыццёва важным органам.

Андрэй Любецкі

КДБ унёс у «спіс тэрарыстаў» хірурга і яшчэ чатырох чалавек. Цяпер у ім агулам 876 чалавек, 137 з якіх – беларусы.

Уладзімер Гундар

9 дзень трымае сухую галадоўку фігурант «справы Аўтуховіча». Інвалід ІІ групы гэтак пратэстуе, як заяўляе, супраць няспынных здзекаў сілавікоў і парушэння сваіх правоў. Спыніць яе збіраецца па выхадзе з карцару, куды яго «за дрэнныя паводзіны» змясцілі 30 чэрвеня на 10 дзён. Жонка зняволенага кажа, што ён выглядае кепска, моцна схуднеў і «становіцца шэрым».

Алег Букас

Жыхар Бабруйску, палітзняволены выйшаў на волю, цалкам адбыўшы тэрмін у калоніі. Ён быў асуджаны за гвалт, як заяўлялася на судзе, у дачыненні да супрацоўнікаў міліцыі ў жніўні 2020 года. Яму прысудзілі два гады калоніі. А, затрыманаму разам з ім, бацьку прысудзілі – чатыры.

Абвінавачаныя ў тэрарызме на чыгунцы

Пракуратура Гомельскай вобласці накіравала ў абласны суд крымінальную справу на трох жыхароў Светлагорску. Іх вінавацяць ва ўчыненні «акту тэрарызму на чыгунцы» у лютым 2022 году. Яны, нібыта, знішчылі транспартнае абсталяванне, якое кантралявала бяспеку эксплуатацыі чыгуначнага транспарту.

Золатавалютныя рэзервы Беларусі ў чэрвені падраслі на 96,6 млн. долараў і часткова кампенсавалі майскае глыбокае прасяданне

У маі рэсурсаў паменела на 350 млн. долараў.

У чэрвені росту ў асноўным садзейнічала купля Нацыянальным банкам замежнай валюты на біржавых таргах і  экспарцёры, якія пастаўлялі валютную выручку ў бюджэт, піша рэсурс Myfin.

myfin.by

Выдання адзначае, што поспех чэрвеня часткова кампенсаваў глыбокае травеньскае падзенне золатавалютных рэсурсаў больш чым на 350 млн. долараў.

Паводле Нацыянальнага банку на 1 ліпеня 2022 года памер золатавалютных рэсурсаў складаў 7506,2 млн долараў ЗША. 

фото: Andreas Gebert / Bloomberg