У выніку санкцый на тэлеканале «Беларусь 2», хутчэй за ўсё, не будзе амерыканскіх фільмаў. Згубім частку спартыўнага вяшчання на «Беларусь 5».
Такое меркаванне выказаў старшыня Белтэлерадыёкампаніі Іван Эйсмант у інтэрв’ю газеце «Звязда», якое ў скароце падае выданне «Прессбол».
Па словах Івана Эйсманта ў выніку санкцый на тэлеканале «Беларусь 2», хутчэй за ўсё, не будзе амерыканскіх фільмаў. Таксама будзе згублена частка спартыўнага вяшчання на «Беларусь 5».
«На Захадзе не хочуць, каб жыхары Беларусі глядзелі еўрапейскі футбол? Яны будуць глядзець айчынны і расійскі футбол, будуць слухаць нашы гімны і глядзець на нашы сцягі. Будуць бліжэй да сваёй краіны і нашых саюзнікаў», – каментуе ён сітуацыю.
Старшыня Белтэлерадыёкампаніі лічыць, што «у пытанні санкцыяў не трэба блытаць палітыкаў з бізнесменамі. Апошнія хочуць нармальна жыць і працаваць, але яны страшна баяцца пакарання з боку палітычных эліт«.
Беларускі медыяхолдынг трапіў у шосты пакет Еўрасаюзу. Дзейнасць тэлерадыёкампаніі прыпынена ў Еўрапейскім вяшчальным саюзе. Таксама Саюз еўрапейскіх футбольных асацыяцый (УЕФА) выключыў БДТРК са спісу афіцыйных вяшчальнікаў футбольнага турніру Лігі нацый – матчы футбольнай зборнай Беларусі і іншых зборных больш нельга паглядзець па тэлеканале “Беларусь 5”.
фота: zviazda.by