З’явяцца новыя дзіцячыя садкі і карпусы бальніц, будуць праведзены планавыя рамонты дарог, распачнецца планаванне і будаўніцтва новых культурных аб’ектаў. Пра гэта распавёў старшыя Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка на выніковым пасяджэнні актыва вобласці.
У гэтым годзе ў Магілёве пачнуць будаўніцтва ўнутрыгарадской кальцавой магістралі, якая пройдзе ад вуліцы Якубоўскага да вуліцы Каралёва. Пачнуцца рамонты па праспекце Дзімітрава, вуліцах Будаўнікоў і Камсамольскай.
З’явіцца сёлета ў горадзе і новы дзіцячы садок на 240 месцаў у мікрараёне вуліц Стасавай-Грышына. Акрамя таго, праектныя работы па будаўніцтве дзіцячых садкоў будуць працягнуты ў мікрараёнах Спадарожнік-2, Казіміраўка, Саломінка-2, па вуліцы Гагарына і ў Палыкавічах.
Аднак найважнейшым для гараджан аб’ектам з’яўляецца будаўніцтва новага корпуса экстранай хірургіі. Па словах Анатолія Ісачанкі, на сённяшні дзень завершана будаўніцтва новага інфекцыйнага корпуса, а ў студзені – лютым будзе ўведзены радыёнуклідны корпус анкадыспансера. Акрамя гэтага, пачнецца будаўніцтва рэабілітацыйнага корпуса ў дзіцячай абласной бальніцы.
У 2023 годзе распачнецца і будаўніцтва новага гісторыка-культурнага аб’екта – Музея воінскай славы на Буйніцкім поле.
Як адзначыў Анатоль Ісачанка, сёлета ў Бабруйску, які адносіцца да тэрыторыі паскоранага развіцця, у мікрараёне Кісілевічы будзе пабудаваны дзіцячы садок на 240 месцаў. Таксама ў Бабруйску будзе зроблена праектаванне і распачата будаўніцтва новага хірургічнага корпуса гарадской бальніцы імя У. В. Марзона.
Акрамя таго, у гэтым годзе плануецца пачаць праектаванне вяслярнай базы і фізкультурна-аздараўленчага комплексу. Таксама ў Бабруйску запланавана правядзенне бягучага рамонта вуліц Чангарскай, Урыцкага, Берагавой і Мінскай.
Фота ілюстрацыйнае, з адкрытых крыніц.