Бабруйская міліцыя выявіла партыю буйнога рагатага ската, якую перавозілі на прыватнай аўтамашыне па трасе Бабруйск-Мозыр, паведамляе Тэлеграм-канал прэс-службы абласнога УУС. Шсць бычкоў, якіх спрабавалі вывезці з Магілёўскай вобласці, мелі біркі аднаго з сельгаспрадпрыемстваў Кіраўскага раёна.
У ходзе следчых мерапрыемстваў было ўстаноўлена, што брыгадзір аграпрамысловага комплекса разам з саўдзельнікамі на працягу некалькіх месяцаў выкрадаў жывёл гаспадаркі. Патэнцыйныя пакупнікі прыязджалі па начах на ферму і забіралі жывёлу, за якую разлічваліся наяўнымі грашыма па заніжаным кошце. Толькі адзін 28-гадовы прадпрымальнік з Магілёва з верасня па лістапад купіў такім чынам 54 асобіны буйной рагатай жывёлы.
Усяго ў гаспадарцы выяўлены недахоп у 79 галоў ската на агульную суму больш за 160 000 рублёў. Заведзена крымінальная справа.