Белстат схаваў інфармацыю аб экспарце тавараў і паслуг

Не даступная статыстыка і па камп’ютарных паслугах. За першыя тры месяцы экспарт кампʼютарных і тэлекамунікацыйных паслуг склаў 766 мільёнаў долараў і вырас усяго на 4%. У сакавіку рост экспарту ІТ-паслуг спыніўся наагул.

Спецыялізаваны інтэрнэт-рэсурс пра беларускае IT Dev.by звяртае ўвагу, што раней у зборніку Белстату штомесяц публікаваліся звесткі аб сацыяльна-эканамічным становішчы Беларусі. У апошняй жа складанцы за студзень-красавік, якую выдалі 27 чэрвеня, такой інфармацыі не аказалася. Дадзеных з рабіўкай па месяцам Белстат не даваў, але іх можна было вызначыць супастаўляючы лічбы з папярэдніх зборнікаў.

Паводле выдання пабачыць на сайце Белстату цяпер можна толькі агульныя дадзеныя па экспарту і імпарту паслуг за студзень–красавік, а таксама інфармацыю аб знешнім гандлі з Расіяй, СНД, Еўрапейскім саюзам, Еўразійскім эканамічным саюзам ды знешнім гандлі паслугамі, якія аказваюць беларускія рэгіёны і Мінск.

У Галоўным упраўленні статыстыкі знешнага гандлю Белстату з журналістамі гаварыць адмовіліся.

Рэсурс піша, што апошнія дадзеныя аб экспарце камп’ютарных і тэлекамунікацыйных паслуг, якія вядомыя на сёння, тычацца студзеня-сакавіка гэтага года. За тры месяцы экспарт вырас усяго на 4% адносна такога ж перыяду 2021 году і складаў 766 мільёнаў долараў. У сакавіку рост экспарту ІТ-паслуг спыніўся.

Падрабязная інфармацыя аб экспарце і імпарце тавараў па відах дзейнасці таксама знікла са зборніка Белстата. Акрамя таго, карыстальнікі больш не могуць атрымаць інфармацыі аб знешнім гандлі асобнымі таварамі за гэты год у інтэрактыўнай інфармацыйна-аналітычнай сістэме Белстата.