Беларусь год ад года атрымлівае ад сусветнай маніторынгавай арганізацыі World Population Review статус самай алкагалізаванай краіны ў свеце. Гэтае званне было пацверджана і ў 2021 годзе. На бягучы момант наша краіна ўваходзіць у тройку краін па спажыванні спіртнога насельніцтвам.
Міністэрства аховы здроўя не згоднае
Міністэрства аховы здроўя пярэчыць выкладкам World Population Review і прапануе свае статыстычныя выкладкі, якія перамяшчаюць Беларусь ужо на 25-е месца па ўжыванні алкаголю сярод краін свету.
Розніца ў падыходах ад беларускага міністэрства і ад міжнароднай маніторынгавай агенцыі заключаецца ў тым, што міністэрства не бярэ да ўвагі алкаголь, выраблены нелегальна – самагон і розныя бражкі. У той час як World Population Review абавязкова дабаўляе імавернае значэнне (якое, аднак, верыфікуецца адмысловымі даследаваннямі) самаробнага спіртнога да афіцыйнай статыстыкі.
Чыноўнікі малююць аптымістычную карціну
Што ж да афіцыйных дадзеных, яны малююць даволі аптымістычную карціну тэндэнцый, якія пануюць у беларускім грамадстве ў сферы ўжывання алкаголю.
Так, паводле статыстыкі за першыя тры месяцы 2022 года ў параўнанні з аналагічным перыядам 2021 года ў краіне зменшыліся паказчыкі па ўжыванні піва (на 1%), вінаградных він (на 3%) і пладовых він (на 10,7%). Адначасова назіраецца рост спажывання шампанскага і іншых слабаалкагольных напояў – аж на 40%, каньякоў і брэндзі на 12%, лікёраў на 6%.
А што кажуць тэндэнцыі
Калі прасачыць тэндэнцыю на большы перыяд, параўнаўшы з тым, колькі і што пілі беларусы за апошнія 10 гадоў, то мы будзем назіраць наступную тэндэнцыю. У параўанні з 2011 годам беларусы сталі ўжываць на 75% менш пладовых він, гарэлкі і лікёра-гарэлачных напояў менш на 30%, піва на 15% – паведамляе myfin.by.