Першыя эксперыментальныя партыі хакейных шайб былі выпушчаныя на бабруйскай “Белшыне” яшчэ ў 2021 годзе. Цяпер жа на прадпрыемстве перайшлі да серыйнай вытворчасці гэтага спартыўнага снарада. Адзначаецца, што спецыялісты цэнтральнай завадской лабараторыі распрацавалі гумавую сумесь, з якой можна вырабляць шайбу, якая не маркіруе – гэта значыць не пакідае слядоў на бартах лядовых пляцовак і амуніцыі варатароў.
Зараз на прадпрыемстве ўжо выпускаецца некалькі відаў шайб – сувенірныя, звычайныя гульнявыя і такія, што не маркіруюць. З шайбамі ад “Белшыны” зараз грае і трэніруецца хакейная каманда “Дынама-Шыннік”.
Фота: belchemoil.by