Аранжавы ўзровень небяспекі аб’яўлены ў Магілёўскай вобласці і па ўсёй Усходняй Беларусі на суботу з-за снегападаў – паведамілі ў Белгідрамеце.
У суботу 19 лістапада прагназуецца воблачнае надвор’е. Раніцай і днём чакаеца снег, часам моцны. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер пераважна ўсходні, паўночна-ўсходні хуткасцю 4-9 м/с. Тэмпература паветра ўранні да -5°С, днём да -2 -4°С.
У нядзелю 20 лістапада прагназуецца воблачнае з праясненнямі і паніжэннем тэмператур надвор’е. Уначы ў асобных раёнах вобласці пройдзе снег. Днём пераважна без ападкаў. У асобных мясцінах чакаецца слабы туман, намаразь, на дарогах – галалёдзіца. Вецер няўстойлівы, хуткасцю да 2-7 м/с. Слупок тэрмометра ўпадзе ноччу да -7 -12°С, пры праясненнях, месцамі і да -15°С. Максімальная дзённая тэмпература -1 -6°С.