Airbnb застанецца дасяжны для вандроўнікаў з Беларусі

Але пры адной умове: здымаючы жыллё, яны не мусяць карыстацца рахункамі ў беларускіх банках. Такія тлумачэнні дае служба падтрымкі сэрвісу.

Учора шырока разышлася навіна, што Airbnb сыходзіць з Расіі і Беларусі. Сярод іншага ў заяве кампаніі было сказана, што “гасцям з Беларусі больш не дасяжнае афармленне браніраванняў на Airbnb”. Але гэта не так: пашпарт пры браніраванні не правяраюць. А вось аплата з беларускай карткі праходзіць не будзе.

euroradio