У Магілёве гадавіну ўварвання нацысцкай Германіі на Савецкі саюз адзначылі масавымі жалобнымі імпрэзамі.
Пачаліся яны зранку на мемарыяльным комплексе «Буйніцкае поле». Тут адбыўся мітынг-рэквіем «Звон скорби». Яго прысвяцілі памяці ахвярам Вялікай Айчынай вайны і генацыду беларускага народу.
Паведамляецца, што патрыятычная акцыя «сабрала сотні жыхароў абласнога цэнтру».
фота уласнасць рэсурсу Mycity.by
У ёй узялі ўдзел прадстаўнікі органаў дзяржаўнага ўпраўлення, працоўных калектываў, актыў БРСМ, навучэнцы, студэнты і гараджне.
У самім Магілёве згадвалі ахвяраў вайны перад гарвыканкамам на плошчы Адзінства. На карце гораду яна з’явілася год таму і ўпершыню сёлета стала месца адзначэння гадавіны нападу гітлераўцаў на Савецкі Саюз.
Пад дажджом на ёй сабралася багата народу. Нямала ўдзельнікаў трымалі партрэты франтавікоў, транспаранты. Гучалі маршы і песні савецкіх часоў.
Людзі не хавалі, што на мітынг іх папрасілі прыйсці і адмовіцца не было магчымасці. Некаторыя спадзяюцца, што адміністрацыя адзначыць іх удзел у афіцыйным мерапрыемстве бонусам.