Навіны

На помніку архітэктуры ў цэнтры Магілёва мяняюць балконы – фота

Эксперты папярэджваюць пра відавочнае парушэнне Кодэксу аб культуры.

Рамонтныя работы вядуцца на доме 69А па вуліцы Першамайскай, што ўваходзіць у ансамбль плошчы Леніна. Усе будынкі ў гэтым комплексе ўнесеныя ў спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў, таму любыя работы на аб’ектах ансамбля рэгламентуюцца заканадаўствам.

На ўмовах ананімнасці, эксперт у справе аховы спадчыны падзяліўся з намі меркаваннем, што на бягучы момант падчас правядзення работ адбываецца парушэнне заканадаўчых нарматываў.

Паводле Кодэксу аб культуры, на аб’ектах-помніках забараняецца «навукова не абгрунтаванае змяненне, пагаршэнне ўмоў успрымання нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцяў». Ахова знешняга выгляду будынкаў, унесеных у спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў, утрымліваецца ў 103 і 104 артыкулах Кодэксу.

Як можна пераканацца на фота, падчас рамонтных работ ствараюцца цалкам новыя балконы, выгляд якіх значна адрозніваецца ад аўтэнтычных. Новыя балконныя пліты выкананы простай жалезабетоннай плітой, якая ляжыць на металічных кранштэйнах.

Аўтэнтычныя балконы былі аздоблены на тарцавых паверхнях фасцыямі – гэта элемент ордэрнай сістэмы ў выглядзе трох «палічак», якія нязначна выступаюць адна над адной. А на сафіце – ніжняй паверхні пліты – мелася заглыбленая прамавугольная філёнга, край якой быў упрыгожаны прафіляваным паясочкам.

 

Апошнія навіны

Анатоль Ісачанка сабраўся будаваць на Магілёўшчыне DOTA-цэнтры

Кіраўнік Магілёўскага аблвыканкама падчас выступу перад журналістамі зрабіў анонс інавацыі, у якой ён сам, гледзячы…

24 сакавіка, 2025

З’явілася відэа з пралётам “шахеда” над Магілёвам учора вечарам

Чытачы mogilev.media даслалі ў рэдакцыю кароткі ўрывак з відэа, знятага падчас пралёту "шахеда" ўчора вечарам у…

12 сакавіка, 2025

Над Магілёвам праляцеў дрон-камікадзэ, паведамляюць чытачы

Баявы дрон, які па гуку нагадвае расійскія "шахеды", некалькі хвілін таму быў заўважаны ў небе…

11 сакавіка, 2025

Аляксандра Студнева перавялі на пасаду міністра будаўніцтва

Старшыня Магілёўскага гарвыканкама Аляксандр Студнеў быў прызначаны на пасаду міністра архітэктуры і будаўніцтва. Пасаду магілёўскага…

4 сакавіка, 2025

Рэлігійны пост – у чым яго карысць і магчымая шкода

Ад заўтрашняга дня пачынаецца Вялікі пост у праваслаўных, які завяршыцца святкаваннем Вялікдня 20 красавіка. Каталікі…

2 сакавіка, 2025

Якое надвор’е чакае нас гэтай вясной

На Магілёўшчыне сёлета незвычайна цёплая зіма скончылася зацяжным пахаладаннем. Трывалы мінус працягваецца ў нашым рэгіёне…

1 сакавіка, 2025