Навіны

Завяршылася следства па забойстве трохгадовай дзяўчынкі ў Бабруйску

П’яны сужыцель маці збіваў малечу паўгода, пакуль не забіў насмерць. Цяпер яму пагражае смяротнае пакаранне.

Сям’ю, у якой здарылася гэтае жахлівае забойства, следства не называе нядобранадзейнай. Абодва сужыцелі працавалі, на працы і пазнаёміліся ўвесну мінулага году. Жанчына мела трохгадовае дзіця, мужчына – дзве судзімасці. Як паведамляе Следчы камітэт Беларусі, год таму, у чэрвені 2021 года яны сталі жыць разам. Першым часам здымалі кватэру. Тады ж трыццацігадовы мужчына – імя якога не называецца – упершыню збіў дачку сваёй сужыцельніцы.

Збіцці сталі рэгулярнымі, працягваліся і пасля таго, як пара вырашыла эканоміць на арэндзе жылля і пераехала да маці жанчыны.

6 кастрычніка 2021 года 27-гадовая жанчына вярнулася з працы позна вечарам. Гэта было пастаяннай з’явай – яна была занятая на працы больш за свайго сужыцеля, і менавіта ён праводзіў з дзяўчынкай большасць часу.

У той дзень ён нанёс малечы каля трыццаці ўдараў. Хапаючы за валасы, біў аб керамічную плітку ў ванным пакоі. Калі маці вярнулася – дзяўчынка ўжо спала. А нараніцу стала задыхацца. Выкліканая хуткая дапамога не змагла выратаваць яе жыццё. Дзяўчынка памерла ў рэанімацыйным аўтамабілі проста пад пад’ездам свайго дому. Як потым канстатавалі эксперты, прычынай смерці стаў ацёк галаўнога мозга ў выніку чэрапна-мазгавой траўмы.

На следстве мужчына спрабаваў адпірацца ад сваёй віны, пазначаюць у Следчым камітэце. Спрабаваў давесці, што дзяўчынка загінула выпадкова, ударыўшыся галавой аб сцяну ў ваннай.

Частка 2 артыкула 139 Крымінальнага кодэксу, па якім мужчыне выстаўленае абвінавачванне, прадугледжвае вышэйшую меру пакарання адразу па двух пазіцыях абвінавачвання – забойства малалетняга, забойства, здзейсненае з асаблівай жорсткасцю.

Экспертыза пастанавіла пры гэтым, што мужчына быў цалкам здольны асэнсоўваць свае дзеянні і не знаходзіўся ў стане афекту.

Следства не абышло ўвагай і адсутнасць кантролю за сітуацыяй з боку адміністрацыі дзіцячага садка ў Бабруйску, куды ўвесь гэты час хадзіла дзяўчынка. Загадчык садка быў звольнены, да некалькіх іншых супрацоўнікаў ужытыя адміністрацыйныя спагнанні.

фота: sk.gov.by, Сайт Следчага камітэту Беларусі

Апошнія навіны

Прэпарат для зніжэння вагі стаў прарывам у медыцыне – ён зніжае рызыку інсультаў на 20%

Семаглутыд – прэпарат для зніжэння вагі і барацьбы з дыябетам – дэманструе выдатныя вынікі па…

14 мая, 2024

18 000 куранятак скраў з Шклоўскай птушкафабрыкі супрацоўнік прадпрыемства

39-гадовы інжынер птушкафабрыкі ў Шклове на працягу некалькіх месяцаў выкрадаў з інкубатарнай сутачных куранятак-бройлераў і…

14 мая, 2024

Частку Бабруйскай крэпасці прадаюць за адну базавую

Двухпавярховы склад з часткай абарончага вала Бабруйскай крэпасці выстаўлены на аўкцыён. Пасля продажу двух складоў…

14 мая, 2024

Дзевяцігадовы хлопчык атрымаў апёкі 10% цела – ўспыхнула бутэлька з бензінам

Падчас спальвання смецця жыхаром вёскі Лубнішча Магілёўскага раёна пацярпеў яго сын 2015 года нараджэння. Як…

14 мая, 2024

Магілёвец атрымаў два гады калоніі за слова “лукож.пый”

Магілёўскі прадпрымальнік Павел Макаранка атрымаў два гады зняволення па артыкуле за абразу Лукашэнкі – паведамляе…

13 мая, 2024

Дзесяць магілёўскіх аўтобусаў памяняюць расклад і маршрут на Радуніцу

Дзеля падвозу людзей да могілак дзесяць аўтобусных маршрутаў Магілёва памяняюць свой расклад і схему праезду…

13 мая, 2024