Навіны

Знізілі цану на зубную пасту, а кошт круп павялічыўся. Сярод прычын нестабільнасці на спажывецкім рынку прафсаюзнікі называюць санкцыі

Нягледзячы на захады ўлады па стабілізацыі цэнаў на спажывецкім рынку яны працягваюць расці, хоць на некаторыя віды тавараў іх удалося “збіць”.

Пра гэта сведчаць вынікі, праведзенага Федэрацыяй прафсаюзаў цэнавага маніторынгу на тавары. З яго вынікае, што з пачаткам вясны рост цэнаў на некаторыя прадметы асабістай гігіены, бытавой хіміі і іншых імпартных тавараў даходзіў да 80 працэнтаў. 

Паводле прафсаюзнікаў такое павышэнне коштаў на тавары значна апярэджвала рост курсу валют, адзначана на сайце газэты «СБ. Беларусь сегодня».

«Нягледзячы на ўмацаванне курсу нацыянальнай валюты, кошт аналізаванага набору тавараў асабістай гігіены, бытавой хіміі за перыяд ад лютага да мая вырас на 25 працэнтаў», – адзначаюць у прэсай службе прафсаюзнага аб’яднаньня.

Паводле прафсаюзнікаў у маі ў параўнанні з лютым падаражэлі :

– на 12 працэнтаў крупы;

– на 25 працэнтаў кашы для дзіцячага і дыетычнага харчавання;

– на больш, чым 18 працэнтаў макароны;

– алей і мука на 15 працэнтаў.

Нязменнымі засталіся цэны на малочную прадукцыю, свініну на косці і на курынае мяса, канстатуюць у прафсаюзе.

Паводле яго зменшыліся цэны ў маі ад 4 да 50 працэнтаў на сінтэтычныя мыйныя сродкі ды зубную пасту.

«Сітуацыя можа мяняцца ледзьве не штодня», – піша праўладнае выданне, спасылаючыся на паведамленне прэсавай службы Фэдэрацыі прафсаюзаў.

«Гэта, безумоўна, звязана з шматлікі акалічнасцямі, – тлумачаць там. – Абмежаванымі мерамі, уведзенымі супраць нашай краіны, сусветным ростам цэнаў на разнастайныя паслугі, лагістычнымі складанасцямі і іншым».

 

Апошнія навіны

Прэпарат для зніжэння вагі стаў прарывам у медыцыне – ён зніжае рызыку інсультаў на 20%

Семаглутыд – прэпарат для зніжэння вагі і барацьбы з дыябетам – дэманструе выдатныя вынікі па…

14 мая, 2024

18 000 куранятак скраў з Шклоўскай птушкафабрыкі супрацоўнік прадпрыемства

39-гадовы інжынер птушкафабрыкі ў Шклове на працягу некалькіх месяцаў выкрадаў з інкубатарнай сутачных куранятак-бройлераў і…

14 мая, 2024

Частку Бабруйскай крэпасці прадаюць за адну базавую

Двухпавярховы склад з часткай абарончага вала Бабруйскай крэпасці выстаўлены на аўкцыён. Пасля продажу двух складоў…

14 мая, 2024

Дзевяцігадовы хлопчык атрымаў апёкі 10% цела – ўспыхнула бутэлька з бензінам

Падчас спальвання смецця жыхаром вёскі Лубнішча Магілёўскага раёна пацярпеў яго сын 2015 года нараджэння. Як…

14 мая, 2024

Магілёвец атрымаў два гады калоніі за слова “лукож.пый”

Магілёўскі прадпрымальнік Павел Макаранка атрымаў два гады зняволення па артыкуле за абразу Лукашэнкі – паведамляе…

13 мая, 2024

Дзесяць магілёўскіх аўтобусаў памяняюць расклад і маршрут на Радуніцу

Дзеля падвозу людзей да могілак дзесяць аўтобусных маршрутаў Магілёва памяняюць свой расклад і схему праезду…

13 мая, 2024