Трагедыя здарылася ў ліпені 2012-га года ў аграгарадку Гадылёва Быхаўскага раёна. У адным з дамоў пасёлка знайшлі зверскі забітымі двух пенсіянераў – мужа і жонку. Прычым, жанчына была аголенай. Экспертыза паказала, што яе не толькі білі, але і здзекаваліся ў вычварэнскай форме.
Пенсіянерка памёрла на месцы, а яе муж – у бальніцы. Галоўным падазраваным адразу стаў сын забітых. Ён не адрозніваўся добрымі паводзінамі, выпіваў, часцяком скандаліў с бацькамі, а ўжо на першым допыце сказаў, што калі прачнуўся раніцай і пабачыў бацькоў, то зразумеў, што ўчыніў. На яго адзенні знайшлі кроў забітых, але ўспомніць, пры якіх абставінах ён здзейсніў забойства, сын не змог – быў моцна п’яным.
Прызнанне сына, аднак, не супадала з характарам некаторых абставін злачынства. Так, калі на следчым эксперыменце ён наносіў удары, то яны адрозніваліся ад тых, якія былі фактычна зафіксаваныя на целах ахвяр. Акрамя таго, вычварэнскі сэксуальны гвалт над маці не адпавядаў тым адносінам, якія былі ў іх з сынам. Да таго ж, у доме застаўся след ад бота, памер якога не супадаў з памерам падазраванага і яго бацькоў.
Доказы віны сына былі прызнаныя як ускосныя, і яго адправілі на псіхалінгвістычную экспертызу. Яна паказала, што прызнанні сына ў забойстве – гэта не ўспаміны, а дамысліванне. У рэшце рэшт сына адпусцілі – пад вартай яго пратрымалі шэсць месяцаў. Толькі праз восем гадоў праваахоўйнікі знайшлі сапраўднага забойцу. Ім аказаўся мясцовы пастух, які спачатку праходзіў па справе сведкай. Дарэчы, за восем год злачынца зрабіў карьеру – “даслужыўся” да слесара.
У той трагічны вечар ён выпіваў на пару з сынам забітых і пабіўся з ім з-за бутэлькі спіртнога, якую скраў сын. Яна і стала прычынай забойства пенсіянераў, а таксама здзекаў над маці – такім чынам пастух адпомсціў за крадзёж.
У 2020-м у Быхаўскі РАУС патэлефанала жанчына і расказала, што муж спрабаваў яе задушыць, а таксама дадала, што ў 2012-м годзе ён гаварыў, што забіў двух людзей. Тады яна яму не паверыла, але аднойчы, падчас сваркі, сваркі муж пагражаў жонцы, што заб’е яе гэтак жа сама як і тых пенсіянераў і справа зноў стане «вісяком».
Слесара затрымалі. След ад бота васьмігадовай даўнасці аказаўся ягоным. Злачынца прызнаўся у двайным забойстве. Прыгавор суда – пажыццёвае пазбаўленне волі, піша “СБ – Беларусь сегодня”.
Фота: “СБ”
Буйнейшы забудоўшчык у Магілёўскім рэгіёне, абласное упраўленне капітальнага будаўніцтва сістэматычна парушала заканадаўства аб дзяржаўных закупках…
Депутат Олег Дьяченко во время приема граждан в Осиповичах внезапно собрал вокруг себя много людей…
Адразу два чалавекі сталі ахвярамі пажараў у Клічаўскім раёне 21 кастрычніка. Раніцай каля 5 гадзін…
Члены пролукашенковской партии «Белая Русь» будут пачками повышать квалификацию в Могилеве. Кривая благосостояния народа растет,…
Кіраўніцтва Горацкага райвыканкама правяло ўрачысты прыём для шматдзетных маці блізнятак, двайнятак і трайнятак. Жанчыны былі…
Кватэра засталася ёй у спадчыну ад бацькі, які прапаў без вестак. У былой палітзняволенай, што…