Навіны

Магілёўскім каталікам дазволілі мяса на 8 сакавіка

Арцыбіскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юзаф Станеўскі выдзеліў вернікам вызваленне ад пятнічнага паста на Міжнародны жаночы дзень.

“У пятніцу 8 сакавіка, на якую прыпадае Міжнародны жаночы дзень, у Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі ўдзяляецца дыспенсацыя (вызваленне) ад абавязку ўстрымання ад спажывання мясных страваў” – гаворыцца ў аб’яве на афіцыйным сайце рымкса-каталіцкай царквы Беларусі.

Паводле нормы канона «Аб днях пакаяння», ва ўсе пятніцы года, на якія не прыпадае ўрачыстасць, вернікамі павінна захоўвацца ўстрыманне ад спажывання мясных страваў. Але на падставе канона 87 § 1 Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі ўдзяляе на тэрыторыі архідыяцэзіі дыспенсацыю ад устрымання ад спажывання мясных страваў вернікам, старэйшым за 14 гадоў, у пятніцу 8 сакавіка 2024 года. Вернікі, якія будуць карыстацца гэтай дыспенсацыяй, павінны памаліцца ў інтэнцыях Святога Айца.

“Каб не мучаліся згрызотамі сумлення, парушаючы пост за святочным сталом” – так пракаментаваў рашэнне каталіцкага мітрапаліта праваслаўны святар Аляксандр Шрамко у сваім Facebook. “Які дамскі ўгоднік!” – іранізуе адзін з чытачоў святара ў каментарыях пад яго пастом. “Ну, хоць не на 7 лістапада” – дадае іншы. Гісторык Анатоль Сідарэвіч узгадаў адну гістарычную паралель:

“Колісь я чытаў такую гісторыю. У Парыж прыехаў Папа. І як вядома, рымскія біскупы прыязджаюць у Парыж не кожны тыдзень, не кожны месяц і нават не кожны год. А Папа ўзяў ды прыехаў у пятніцу. Але добрым католікам рупіла адзначыць прыезд Святога Айца добрым гуляннем. І што? Добры Папа дазволіў добрым католікам піць і шчодра закусваць.”

Фота ілюстрацыйнае

 

Апошнія навіны

Тысячы чалавечых костак знайшлі на тэрыторыі магілёўскай горбальніцы

Камітэт судовых экспертыз апублікаваў інфармацыю пра абследаванне некалькіх тысяч чалавечых костак у катлаване падчас будаўніцтва…

21 мая, 2024

У Расіі спрагназавалі рост коштаў на тавары першай неабходнасці на 30%

Эканамічны аналітык папярэдзіў, што больш за ўсё пацерпяць бедныя слаі грамадства. Генеральны дырэктар інфармацыйна-аналітычнага агенцтва…

21 мая, 2024

У Мяжысетках пад Магілёвам адкрытым полымем гарэў BMW X5 – відэа

Пажар аўтамабіля ў аграгарадку Мяжысеткі Магілёўскага раёна трапіў на камеры ратавальнікаў. Аўтамабіль BMW X5 загарэўся,…

21 мая, 2024

У магілёўскім “Светлафоры” выявілі пратэрмінаванага мяса на 420 кілаграмаў

У магазіне «Светлафор» Камітэт дзяржкантролю Магілёўскай вобласці сумесна з санітарна-эпідэміялагічнай службай канфіскаваў з абароту больш…

20 мая, 2024

Былую Арку Дружбы народаў у Кіеве прапанавалі ператварыць у сімвал ЛГБТ

Кіраўнік Украінскага інстытуту нацыянальнай памяці Антон Драбовіч заявіў, што Арку Свабоды ў Кіеве не трэба…

20 мая, 2024

Незвычайнае ДТЗ у Бабруйску – відэа

Гарадскія паблікі размясцілі відэа з наступствамі незвычайнага дарожна-транспартнага здарэння ў Бабруйску сёння, 20 траўня. “Як…

20 мая, 2024