У Глускім раённым судзе быў вынесены прысуд мясцоваму жыхару, кіраўніку фермерскай гаспадаркі, які на выдзеленых яму ўчастках спілаваў на продаж цэлы лес – 50 дубоў, 60 асін, дзясяткі бярозак і ліп. Пастанова суда была апублікаваная сёння на Нацыянальным інтэрнэт-партале – год абмежавання правоў і амаль 33 тысячы штрафу.
Як паведамляецца ў матэрыялах справы, кіраўнік фермерскай гаспадаркі ўзяў у арэнду чатыры ўчасткі зямлі. Раённая землеўпарадкавальная служба дазволіла новаму гаспадару правесці ачыстку тэрыторыі ад хмызняка, аднак мужчына ўспрыняў гэты дазвол з нашмат большым энтузіазмам, чым дазволена па законе. Не толькі хмызняк, а таксама каля двухсот дрэў ён проста спілаваў і падрыхтаваў на продаж. Агульная сума шкоды расліннаму свету склала ў выніку больш за 32 000 рублёў.
На судзе мужчына спрабаваў прызнаць віну толькі часткова, адмаўляючы замысел продажу асабліва каштоўных парод драўніны. Гэты довад судом не быў прыняты, але ў якасці змягчальных абставін было прынята пад увагу, што ў фермера ёсць трое непаўналетніх дзяцей.
Суд пастанавіў спагнаць з мужчыны суму шкоды плюс дзяржпошліну, арыштаваў маёмасць і прысудзіў фермера да аднаго года абмежавання свабоды без накіравання ў выпраўленчую ўстанову.
Фота ілюстрацыйнае
Ровно 11 лет назад, 19 мая 2014 года, было подписано соглашение об установлении партнерских отношений…
Председатель быховского райисполкома поднялся на сцену, чтобы поблагодарить певицу Жанет за хороший концерт. Знаменитости не…
Из-за нарушения технологии закладки кормов в одном из сельхозпредприятий Чаусского района испорчено 1 400 тонн…
19 траўня 2025 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі выпусціла ў абарачэнне чатыры паштовыя маркі з…
С 18 мая по 22 октября один раз в 10 дней из Могилева теперь можно…
У Магілёве высекуць частку ахоўнай тэрыторыі ў Пячэрскім лесапарку дзеля будаўніцтва царквы Дабравешчання Найсвяцейшай Багародзіцы.…