Да збору на беспілотнік далучыліся і простыя працоўныя, і пенсіянеры, і медыкі, і самі вайскоўцы. Гэтым учынкам грамадзяне набліжаюць перамогу Украіны.
Пішам, як вайна ва Ўкраіне ўплывае на жыццё еўрапейскіх гарадоў, якія маюць партнёрскія дачыненні з гарадамі Магілёўскай вобласці.
Шматлікія сёлы Мікалаеўскай вобласці разбураны акупантамі на 70-90%. А вось сяло Пасад-Пакроўскае, на мяжы Мікалаеўскай і Херсонскай абласцей, не мае ніводнага ацалелага дома – населены пункт разбураны амаль на 98%, – паведамляюць мясцовыя СМІ.
Расійскія акупанты ператварылі сяло ў руіну: знішчаны школа, дзіцячы сад, дом культуры, магазіны, аптэкі. На сёння ў сяле застаецца каля 200 мясцовых жыхароў – менш за дзесятую частку даваеннага насельніцтва.
Напярэдадні Старага Новага года ў Ачакаве Мікалаеўскай вобласці пахавалі трохгадовага Расціслава Прысяжнага – піша www.0512.com.ua. Сэрца хлопчыка літаральна разарвалася ад магутнага выбуху, які адбыўся 9 студзеня. Выбух быў такой моцы, што яго чулі нават у Мікалаеве.
Нягледзячы на жыццё ва ўмовах жортскай вайны, мікалаеўцы знаходзяць сілы, час, каб наведваць ўстановы культутуры, заапарк.
У Мікалаеўскім заапарку камчацкім мядзведзям Мірону і Вакуле споўнілася па 23 гады, а ўчора, 13 студзеня, адсвяткаваў свой дзень нараджэння амурскі леапард Раё.
Улюбёнцаў наведвальнікаў Мірона і Вакулу павіншаваць не ўдаецца – яны не выходзяць з бярлогі, у іх глыбокі зімовы сон. А вось амурскі леапард захоўвае бадзёрасць.
У Мікалаеве застаюцца складанымі пытанні электра-, цепла- і водазабеспячэння, але гэта не пужае гараджан. Па даных главы ваеннай адміністрацыі Кіма, у Мікалаеў ужо вярнулася 50-70 тысяч чалавек..
У бліжэйшы час у горадзе плануюць адкрыць тэатры і музеі, перайсці да навучання ў школах оф-лайн, адрадзіць бізнес.
Пабрацімства Мікалаева з Магілёвам было замацаванае дамовай у 2009 годзе.
31 мая 2022 году мэр украінскага гораду заявіў, што Пагадненне аб пабрацімстве з Магілёвам скасаванае і выказаў спадзеў, што яно будзе адноўленае, калі Беларусь стане свабоднай.
Магілёў. media працягвае сачыць за жыццём Мікалаева, нягледзячы на спыненне партнёрскіх сувязяў з Магілёвам.
Мікалаеў месціцца за 65 кіламетраў ад Чорнага мора. Да вайны ў ім жыло 490 тысяч чалавек. Траціна з іх вымушана была пакінуць горад. Паводле Генштабу Узброеных сіл Украіны Мікалаеў адзін з асноўных кірункаў наступу расіян.
Яго рэгулярна абстрэльваюць, знішчаючы гарадскую інфраструктуру і змушаючы мясцовую ўладу капітуляваць. Прэзідэнт Украіны Уладзімер Зяленскі прысвоіў Мікалаеву ганаровае званне «Горад-герой».
У шклоўскай калоніі №17 памёр яшчэ адзін палітзняволены – Валянцін Штэрмер. “Наша Ніва” са спасылкай…
В Могилеве местный житель одолжил у знакомых 82 тыс. рублей на якобы реализацию своих бизнес-задумок.…
Адзінаццаць мэнеджараў гандлюючай сэканд-хэндам у розных гарадах Беларусі сеткі крамаў «Адзенне з Еўропы» затрыманы праваахоўнымі…
“80-летие победы” с ее военными реквизитами и фотографиями времен Второй мировой войны теперь появилось и…
На чыгуначным вакзале ў Воршы супрацоўнікі Магілёўскага ўпраўлення па наркакантролю і процідзеяння гандлю людзьмі затрымалі…
Житель Бобруйска во время демонтажа старого фундамента обнаружил неожиданные находки, оставшиеся от прежних владельцев. Что…