Сёння ксёндз Андрэй у Бабруйску аб’явіў, што касцёл Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі больш не з’яўляецца ўласнасцю парафіі – пішуць вернікі на старонцы ў Фэйсбуку. Магчыма, ім прыйдзецца разбіраць арган.
Пішуць і пра тое, што парафія вымушана будзе наймаць памяшканне для правядзенне імшы ў касцёле.
На здымках – фота касцёла, як ён выглядае зараз і 100 гадоў назад і таксама 3D рэканструкцыя будынка на 100 гадоў таму.
На вялікія святы касцёл поўны вернікамі. Але звычайна ў нядзелю прыходзіць каля 100 чалавек. Усяго ў Бабруйску каля 3 000 каталікоў.
Старажылы ўспамінаюць, што ў перадваенныя гады, калі даводзілася ехаць у цягніку, пакуль ён праходзіў праз горад па высокім насыпе ад станцыі Бабруйск да станцыі Бярэзіна ці назад, з акна вагона з вачэй не знікалі дзве архітэктурныя дамінанты: праваслаўны сабор і каталіцкі касцёл.
Касцёл быў не толькі самым высокім, але, мабыць, адзіным цагляным будынкам на сённяшняй Кастрычніцкай (раней Касцельнай) вуліцы.
Касцёл пабудаваны ў 1910-я гады на сабраныя вернікамі і падораныя сродкі. Будынак з чырвонай цэглы ў неагатычным стылі. На фасадзе ўзносілася чатырохгранная вежа са шпілем. Гатычныя рысы меў і інтэр’ер храма: амбон, алтары.
Храм быў асвечаны 9 верасня 1912 года. арцыбіскупам Магілёўскім Вінцэнтам Ключынскім.
Касцёл дзейнічаў да 1935 года, у 1941-1946.
У 1968 годзе храм страціў сваю вежу-ажурную востраканцовую званіцу, якая надавала яму адмысловую прыгажосць. У будынку размяшчаўся Бабруйскі абласны музей (1944-1954)
Пазней храм літаральна ўбудавалі ў сучасны пяціпавярховы адміністрацыйны будынак будтрэста №13.
У сакавіку 1990 года касцёл вярнулі вернікам, а 13 ліпеня 1990 года біскуп Тадэвуш Кандрусевіч памылкова надаў бабруйскаму касцёлу тытул Святых Апосталаў Пятра і Паўла. Пасля рэканструкцыі 9 снежня 1996 года, якую правёў мітрапаліт кардынал Казімір Свёнтак, у назву храма і дыяцэзіі вярнулі гістарычнае імя – Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі.
З 21 па 24 траўня на вуліцах Камуністычнай, Вакзальнай, Інтэрнацыянальнай, Першамайскай, Ленінскай і завулку Мічурына…
Тэлеграм-канал магілёўскіх сілавікоў апублікаваў відэа з удзелам жыхара Клімавіч Кірыла Вазмілава. На камеру хлопец гаворыць,…
5-гадовага хлопчыка і 6-гадовую дзяўчынку збіў кіроўца аўтамабіля Volkswagen на скрыжаванні вуліц Гагарына і Ульянаўскай…
Павел Лібер распавёў пра мабільны дадатак Belarus ID, распрацаваны для выбараў у Каардынацыйную раду –…
Яма для агляду аўтамабіля ў гаражы бабруйскага пенсінера па 4-тым Чарапічным завулку ў Бабруйску мае…
Семаглутыд – прэпарат для зніжэння вагі і барацьбы з дыябетам – дэманструе выдатныя вынікі па…