Паводле прагнозу сіноптыкаў, у пачатку наступнага тыдня – напрыканцы студзеня ў Магілёўскай вобласці ўмовы надвор’я пагоршацца. Пры захаванні воблачнага надвор’я, чакаецца парывісты вецер, завіруха, наліпанне мокрага снегу.
30 студзеня, у панядзелак, ноччу месцамі, днём у многіх раёнах прагназуюцца ападкі ў выглядзе снега, мокрага снега, днём снега з дажджом і ўзмацненне ветру парывамі да 15-20 м/с.
Месцамі мяцеліца, наліпанне мокрага снегу, галалёд, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература ўначы 0 -5°С, днём ад -3 да +2°С.
31 студзеня, у аўторак, на большай частцы тэрыторыі чакаецца снег, мокры снег. Месцамі слабая мяцеліца, наліпанне мокрага снега, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература паветра на працягу сутак захаваецца ў інтэрвале -3 +2°С.
У першы дзень апошняга каляндарнага зімовага месяца 1 лютага, серада, прагназуецца месцамі кароткачасовыя ападкі: снег, мокры снег. На асобных участках дарог захаваецца галалёдзіца. Тэмпература ўначы ад -2 да -9°С, днём ад -4 да +1°С.
Буйнейшы забудоўшчык у Магілёўскім рэгіёне, абласное упраўленне капітальнага будаўніцтва сістэматычна парушала заканадаўства аб дзяржаўных закупках…
Депутат Олег Дьяченко во время приема граждан в Осиповичах внезапно собрал вокруг себя много людей…
Адразу два чалавекі сталі ахвярамі пажараў у Клічаўскім раёне 21 кастрычніка. Раніцай каля 5 гадзін…
Члены пролукашенковской партии «Белая Русь» будут пачками повышать квалификацию в Могилеве. Кривая благосостояния народа растет,…
Кіраўніцтва Горацкага райвыканкама правяло ўрачысты прыём для шматдзетных маці блізнятак, двайнятак і трайнятак. Жанчыны былі…
Кватэра засталася ёй у спадчыну ад бацькі, які прапаў без вестак. У былой палітзняволенай, што…