Навіны

Дзень у гісторыі. Гадавіны знішчэння нацыстамі вёскі Боркі. Адкрыта Полацкая езуіцкая акадэмія. Нарадзіўся фалькларыст Іван Крук

15 чэрвеня 1812 года адкрыта Полацкая езуіцкая акадэмія

Ёй былі нададзеныя правы ўніверсітэту. Былі факультэты тэалагічны, філасофскі, свабодных навук, старажытных і сучасных моў. Акадэмія мела найбуйнейшую ў краіне бібліятэку з 40 тысячамі тамоў.

pastvu.com


15 чэрвеня 1831 года нарадзіўся Вінцэнт Каратынскі (1831-1891).

Беларускі і польскі пісьменнік і перакладчык, краязнавец, літаратуразнавец.

Аўтар паэтычнай кнігі з прадмовай Сыракомлі – «Чым хата багата, тым рада».

У гонар прыезду ў Вільню імператара Аляксандра II у 1859 г. напісаў прывітальны верш на беларускай мове, дзе нагадаў пра пагарджанага панствам мужыка-беларуса.

Выдаў збор твораў свайго настаўніка Ўладзіслаў Сыракомля.

wikimedia.org


15 чэрвеня 1909 года ў горадзе Круглым Магілёўскай вобласці нарадзілася Валянціна Філіповіч (1909-1942).

Географ, геамарфолаг, другая беларуская жанчына-геолаг пасля Ганны Місуны, кандыдат геаграфічных навук, дацэнт

Даследчыца Ніжняга Прыамур’я ў Расіі. Рэпрэсавана органамі НКУС.

15 чэрвеня 1938 года расстраляны НКУС Антон Платун. Нарадзіўся ў 1938 годзе.

Прафсаюзны, палітычны дзеяч БССР, акадэмік і наркам асветы.

Удзельнік рэпрэсій супраць беларускіх нацыянальных дзеячаў навукі і адукацыі. Ініцыятар «чыстак» у наркамаце.

Рэпрэсаваны сам і двое яго родных братоў.

wikimedia.org


15 чэрвеня 1936 года нарадзіўся Мікола Гіль (1936-2022).

Беларускі пісьменнік, журналіст, перакладчык. Родны брат Ніла Гілевіча.

Працаваў рэдактарам перадач для дзяцей на радыё, у часопісе «Родная прырода», галоўным рэдактарам газеты «Літаратура і мастацтва» і часопісу «Мастацтва».


15 чэрвеня 1942 года нацысты вынішчылі разам з 1800 жыхарамі вёску Боркі і навакольных пасёлкаў Кіраўскага раёну Магілёўшчыны.

Пасля вайны Боркі былі адноўлены, але суседнія пасёлкі не адрадзіліся.

Аповесць Алеся Адамовіча «Карнікі» напісана на аснове тых падзей.

На месцы найбуйнейшай па колькасці ахвяр карнай аперацыі супраць мірнага насельніцтва Беларусі ў гады Другой Сусветнай Вайны ў Барках узведзены мемарыяльны комплекс «Памяці спаленых вёсак Магілёўскай вобласці» Рэканструяваны ў 2020 годзе.

mogilev-region.gov.by


15 чэрвеня 1954 года нарадзіўся Іван Крук.

Беларускі фалькларыст, рэктар Інстытуту культуры Беларусі.

Даследуе беларускі фальклор, народную культуру, беларускі народны каляндар. Аўтар манаграфіяў «Усходнеславянскія казкі пра жывёл», «Следам за сонцам: Беларускі народны каляндар: свята, абрады, паэзія».

nastavnica.by


15 чэрвеня 1979 года нарадзілася Юлія Несцярэнка, беларуская лёгкаатлетка, алімпійская чэмпіёнка ў бегу на 100 метраў.

Бронзавая прызёрка чэмпіянату свету і Еўропы, пераможца міжнародных спаборніцтваў серыі Гран-пры. Майстар спорту Беларусі, майстар спорту Беларусі міжнароднага класа, заслужаны майстар спорту Беларусі. Ганаровы грамадзянін Брэста.

belarus.by

У публікацыі выкарыстаныя матэрыялы з інфармацыйнага рэсурсу “Вікіпедыя”

Апошнія навіны

Тысячы чалавечых костак знайшлі на тэрыторыі магілёўскай горбальніцы

Камітэт судовых экспертыз апублікаваў інфармацыю пра абследаванне некалькіх тысяч чалавечых костак у катлаване падчас будаўніцтва…

21 мая, 2024

У Расіі спрагназавалі рост коштаў на тавары першай неабходнасці на 30%

Эканамічны аналітык папярэдзіў, што больш за ўсё пацерпяць бедныя слаі грамадства. Генеральны дырэктар інфармацыйна-аналітычнага агенцтва…

21 мая, 2024

У Мяжысетках пад Магілёвам адкрытым полымем гарэў BMW X5 – відэа

Пажар аўтамабіля ў аграгарадку Мяжысеткі Магілёўскага раёна трапіў на камеры ратавальнікаў. Аўтамабіль BMW X5 загарэўся,…

21 мая, 2024

У магілёўскім “Светлафоры” выявілі пратэрмінаванага мяса на 420 кілаграмаў

У магазіне «Светлафор» Камітэт дзяржкантролю Магілёўскай вобласці сумесна з санітарна-эпідэміялагічнай службай канфіскаваў з абароту больш…

20 мая, 2024

Былую Арку Дружбы народаў у Кіеве прапанавалі ператварыць у сімвал ЛГБТ

Кіраўнік Украінскага інстытуту нацыянальнай памяці Антон Драбовіч заявіў, што Арку Свабоды ў Кіеве не трэба…

20 мая, 2024

Незвычайнае ДТЗ у Бабруйску – відэа

Гарадскія паблікі размясцілі відэа з наступствамі незвычайнага дарожна-транспартнага здарэння ў Бабруйску сёння, 20 траўня. “Як…

20 мая, 2024