67-гадовы жыхар вёскі Шапчыцы Магілёўскага раёна асуджаны на 11 гадоў калоніі за падпал дома, у якім знаходзілася яго сужыцелька. Жанчына памерла ў бальніцы ад апёкаў.
Як паведамляе Магілёўскі аблсуд, у судзе Магілёўскага раёна ўстаноўлена, што 6 студзеня 2025 года абвінавачаны, будучы п’яным, пасля сваркі са сваёй 66-гадовай сужыцелькай, з якой пражываў каля 15 гадоў, здзейсніў наўмысны падпал яе дома. Ён абліў дыван гаручай вадкасцю, а пасля падпаліў яго запалкамі.
Да прыезду супрацоўнікаў МНС дом гарэў адкрытым полымем. На вуліцы знаходзіўся мужчына, сужыцель гаспадыні будынку, які патлумачыў, што ў доме нікога няма, паведамлялі тады ратавальнікі.
На самой жа справе, у доме знаходзілася жанчына. Пра гэта ведаў абвінавачаны, сцвярджаюць у судзе, але пры гэтым мужчына не пераканаўся, што сужыцелька зможа пакінуць памяшканне без шкоды для здароўя і не зрабіў спроб аказаць ёй дапамогу.
У выніку пажару яна атрымала цяжкія цялесныя пашкоджанні ў выглядзе тэрмічных апёкаў каля 33% паверхні цела, і 24 студзеня 2025 года памерла ў бальніцы.
Абвінавачаны віну ў здзяйсненні злачынства не прызнаў, сцвярджаючы, што падпал адбыўся па неасцярожнасці.
Суд адправіў пенсіянера ў калонію ўзмоцненага рэжыму на 11 гадоў. Ён таксама павінен выплаціць дачцэ памерлай сужыцелькі кампенсацыю маральнай шкоды ў памеры 5 тысяч рублёў.
Фота: Магілёўскае абласное ўпраўленне МНС
Год таму, у чэрвені 2024-га ў Магілёве абвясцілі пра ўсталяванне “элегантнага вынаходніцтва” ліфтавага завода –…
Зона отдыха в Круглом превращается в зону забвения — в зарослях одуванчиков утопают развалины качелей.…
Пакуль беларускія пенсіянеры атрымліваюць надбаўку ў 1,33 рубля, Лукашэнка абвяшчае пра стварэнне нацыянальнага касмічнага агенцтва.…
Прадаць кватэру ў Магілёве — гэта як знайсці сумленнага майстра на рамонт: усе абяцаюць хутка,…
У Магілёве перад судом паўстане 26-гадовы замежны грамадзянін, які распаўсюджваў на сценах рэкламу інтэрнэт-крамы наркотыкаў.…
У красавіку 2025 года сярэдняя намінальная налічаная заработная плата ў Магілёўскай вобласці склала 2 181,3…