Навіны

Жыхар Круглага, які спрабаваў падарваць інфраструктуру украінскай АЭС, атрымаў 15 гадоў турмы

Грамадзянін Беларусі Іван Яравы быў затрыманы ў студзені 2024 года ў выніку “правакацыі злачынства”.

Радыё “Свабода” даведалася імя грамадзяніна Беларусі, які спрабаваў здзейсніць падрыў аднаго з элементаў Ровенскай АЭС ва Украіне. Ім аказаўся жыхар Круглага Іван Яравы, дагэтуль ужо шырока вядомы – у 2015 годзе яго затрымлівалі за ўдзел у баявых дзеяннях на баку самаабвешчанай ЛНР падчас вайны на Данбасе.

Іван Яравы нарадзіўся ў Растоўскай вобласці Расіі. Пасля разводу з мужам-расіянінам, яго маці-беларуска вярнулася ў роднае Круглае, дзе хлопец і вырас. «Вярнуся, калі ў Беларусі пачнецца майдан – расказваў ён у адным з інтэрв’ю, калі быў на фронце –  буду разганяць. Я супраць усіх вось гэтых… хто па-беларуску размаўляе. Нічога добрага з імі ня будзе».

Як стала вядома з матэрыялаў суда, у студзені 2024 года Яравы выехаў у Пінск, адкуль быў перапраўлены праз беларуска-украінскую мяжу. Чалавек, які аказваў яму дапамогу на беларускім баку названы ў матэрыялах справы «прадстаўніком спецслужбы краіны-агрэсаркі» і «кадравым супрацоўнікам Галоўнага ўпраўлення Генэральнага штабу Ўзброеных сіл Расіі». 

На тэрыторыі Украіны яго сустрэў грамадзянін Украіны, які раней быў завербаваны Службай бяспекі гэтай дзяржавы. Ён перадаў Яравому заплечнік, у якім знаходзіліся ліхтарык, маскавальны халат, компас, тэрмабялізна і шэсць GPS-трэкераў. Усё гэта праходзіла пад пільным кантролем з боку СБУ, а сама аперацыя ажыццяўлялася як “правакацыя злачынства”. Пры затрыманні Яравы адразу прызнаўся, што знаходзіўся на месцы затрымання для выканання «пастаўленага яму прадстаўніком іншаземнай арганізацыі задання» – для ўсталявання GPS-трэкераў «на аб’екце энэргазабеспячэння для далейшага яго руйнавання або пашкоджання Ўзброенымі сіламі Расіі пры дапамозе беспілотных лятальных апаратаў».

20 траўня суд ухваліў рашэнне аб максімальным магчымым пакаранні для Івана Яравога — 15 гадоў пазбаўлення волі.

Фота: Радыё “Свабода”

Апошнія навіны

“Думаю, что выгоднее остаться тунеядцем” – истории тех, кого чиновники считают иждивенцами

В Могилевской области продолжают бороться с “иждивенчеством” и, похоже, не собираются сбавлять обороты. Специальные комиссии,…

25 чэрвеня, 2024

Нет ФАПа, вызывайте «скорую» – так посоветовали решать вопросы жителям деревни возле Хотимска

Вытянул нос – увяз хвост. В Хотимском районе ФАП планируют разместить в здании закрытого сельмага…

25 чэрвеня, 2024

Дзяржаўны рытуальны цэнтр у Бабруйску шантажом прымушаў кліентаў набываць агароджы

Калі людзі адмаўляліся ставіць агароджу ад гарадскога манапаліста, ім пагражалі пахаваць цела блізкага чалавека на…

25 чэрвеня, 2024

Змяніліся правілы падачы на польскую візу

Колькасць візавых цэнтраў, куды маглі звярнуцца жыхары Магілёўшчыны, скарацілася. Акрамя таго, новы польскі ўрад зменшыў…

24 чэрвеня, 2024

Сонечна, спякотна – якое надвор’е нас чакае на новы тыдзень

Прахалода панядзелка хутка зменіцца ўстойлівай задухай – прагназуюць сіноптыкі. У панядзелак, 24 чэрвеня на Магілёўшчыне…

24 чэрвеня, 2024

Раварыстка загінула пад Кіраўскам

Раніцай 22 чэрвеня 44-гадовая жанчына ехала па ўзбочыне дарогі Магілёў-Бабруйск у Кіраўскім раёне. З ёй…

23 чэрвеня, 2024