Жыхар Асіповіч не дасыпаў шчабёнку ў дарожную сумесь

Жыхар Асіповіч не дасыпаў шчабёнку ў дарожную сумесь і “наэканоміў” 35 тон

Як высветлілі праваахоўнікі, 26-гадовы жыхар Асіповіч, супрацоўнік адной з дарожных арганізацый, парушаў тэхналагічны працэс і перыядычна не дасыпаў у дарожную сумесь неабходную колькасць шчабёнкі. Гэта прыводзіла да пагаршэння якасці складу дарожнага пакрыцця.

Агулам мужчыне ўдалося “сэканоміць” 35 тон друзу, якія ён планаваў прадаць за 1 200 рублёў. Падчас спробы продажу яго і затрымала міліцыя – паведамляе прэс-служба абласнога УУС.

Фота: УУС