Здарэнні

Жанчыну ў Клімавічах забілі на ўласным дні нараджэння

Яе сын быў паранены, абодвух знайшлі ў доме толькі на наступную раніцу.

Святкаванне дня нараджэння 53-гадовай жыхаркі Клімавіч скончылася трагедыяй. Запрошаны ў госці 42-гадовы мужчына, які раней быў неаднаразова асуджаны за крадзяжы, пачаў скандал з сынам імянінніцы. Мужчыны перабраліся ў суседні пакой, але іх крыкі пачалі хваляваць жанчыну, што адзначала дзень нараджэння. Яна ўвайшла ў пакой, каб супакоіць канфлікт, і ў нейкі момант госць схапіў нож і нанес па некалькі ўдараў жанчыне і яе сыну. Абодва яны так і засталіся ляжаць у доме, а забойца ўцёк.

Назаўтра ў дом зайшла дачка пацярпелай і знайшла маці і свайго брата ў лужынах крыві. Маладога мужчыну ўдалося ўратаваць медыкам, імянінніца ж памерла. Забойцу затрымалі ў той жа дзень у суседняй вёсцы паведамляе звязаны з сілавікамі Тэлеграм-канал.

Фота ілюстрацыйнае

Апошнія навіны

Альтэрнатыўная ноч музеяў – завітайце ў магілёўскія дворыкі (шмат фота)

18 траўня адзначаецца Міжнародны дзень музеяў. Прымеркавана да гэтай даты, музеі ўсяго свету праводзяць адну…

18 мая, 2024

У Магілёве гарэў інтэрнат “Зеніта”, спрацаваў апавяшчальнік

17 траўня ў Магілёве адбыўся пажар у адным з пакояў інтэрната на вуліцы Кедравай. Там…

18 мая, 2024

Пад Бабруйскам зноў будуць шукаць метэарыт – самы яркі за гісторыю назіранняў

Першая экспедыцыя супрацоўнікаў Мінскага планетарыя завяршылася няўдала. Навукоўцы прайшлі 45 кіламетраў, пошукі працягваліся пяць дзён,…

18 мая, 2024

Смяротны сінтэз – жыхарка Магілёва памерла ад атручэння незамярзайкай

Канцэнтрацыя этыленгліколю ў арганізме аказалася ў два разы вышэйшай за смяротную дозу.  Пра гібель 50-гадовай…

17 мая, 2024

На Магілёўшчыне шукаюць родных Паўла Усава

Касцюковіцкая раённая газета абвясціла пошук родных старшага лейтэнанта Паўла Андрэевіча Усава, што нарадзіўся ў вёсцы…

17 мая, 2024

У Магілёве пабудуюць падземны пераход на Пушкінскай. Схема руху транспарту будзе мудрагелістая

На ўсё лета і пачатак восені закрываецца Пушкінскі праспект у Магілёве – насупраць гандлёвага цэнтра…

17 мая, 2024