Магілёвец адпачываў з прыяцелем у яго на кватэры і забыў свой гаманец разам з пашпартам на лесвічнай пляцоўцы, куды выходзіў пакурыць. Міма праходзіла 40-гадовая жыхарка суседняй кватэры і, пабачыўшы чужы кашалёк, забрала з яго ўсе грошы – паведамляе Тэлеграм-канал абласнога УУС. Гэта былі 200 даляраў, расійскія і беларускія рублі на агульную суму каля 1 100 BYN. Частку сродкаў жанчына забрала сабе, а астатнія грошы схавала ў трумо, якое стаяла ў пад’ездзе.
Затым, зрабіўшы выгляд заклапочанай суседкі, яна стала шукаць уласніка пашпарта, абыходзячы кватэры ў пад’ездзе. Па фотаздыму ў пашпарце ёй удалося пазнаць 34-гадовага пацярпелага, які працягваў выпіваць разам з сябрам, не ведаючы пра прапажу. З гарачым энтузіазмам жанчына прапанавала разам пашукаць зніклыя з кашалька грошы. І частку сродкаў яны тут жа знайшлі, але іншую частку жанчына меркавала пакінуць сабе. Выкліканая пацярпелым міліцыя высветліла абставіны справы, пасля чаго супраць 40-гадовай жанчыны была ўзбуджаная крымінальная справа.
Кіраўнік Магілёўскага аблвыканкама падчас выступу перад журналістамі зрабіў анонс інавацыі, у якой ён сам, гледзячы…
Чытачы mogilev.media даслалі ў рэдакцыю кароткі ўрывак з відэа, знятага падчас пралёту "шахеда" ўчора вечарам у…
Баявы дрон, які па гуку нагадвае расійскія "шахеды", некалькі хвілін таму быў заўважаны ў небе…
Старшыня Магілёўскага гарвыканкама Аляксандр Студнеў быў прызначаны на пасаду міністра архітэктуры і будаўніцтва. Пасаду магілёўскага…
Ад заўтрашняга дня пачынаецца Вялікі пост у праваслаўных, які завяршыцца святкаваннем Вялікдня 20 красавіка. Каталікі…
На Магілёўшчыне сёлета незвычайна цёплая зіма скончылася зацяжным пахаладаннем. Трывалы мінус працягваецца ў нашым рэгіёне…