“Начны пейзаж” Франца фон Вільбоа стаў здабыткам калекцыянера Аскольда Смірнова, які захапляецца графікай пачатку ХІХ стагоддзя. Паведамленне пра набытак было размешчана калекцыянерам у закрытай групе “Клуб коллекционеров графики” на Facebook.
“Вельмі цікавае папаўненне маёй калекцыі: выдатны “Начны пейзаж” пэндзля мастака-аматара, аднаго з нашчадкаў знакамітай арыстакратычнай сям’і Вільбоа (Вільбуа). – піша Аскольд Смірноў у сваім каментарыі да малюнка – У экспертным заключэнні Вольга Сяргееўна Глебава адзначала арыгінальны характар пейзажа (згодна з аўтарскім надпісам на манціровачнай паперы, ён быў выкананы, відавочна, у наваколлях Магілёва, які ўваходзіў тады ў склад Расійскай імперыі). Акрамя таго, “рамантычны сюжэт і мініятурны фармат акварэлі дазваляюць выказаць здагадку, што яна была выканана ў якасці сувеніра і магла існаваць у рукапісным літаратурна-мастацкім альбоме, якія былі надзвычай папулярныя ў гэты перыяд”.
Малюнак вельмі маленькі, усяго 8,9 на 12,5 сантыметраў. Выяўлены на ім будынак пакуль пакідае ў збянтэжанасці магілёўскіх аматараў старажытных выяваў горада. Так, вядомы магілёўскі калекцыянер Алег Давід Лісоўскі ў размове з Магілёў.media адзначыў: “загадкавы малюнак… шкада, што няма нiякiх зачэпак”.
Па словах Алега, у Магілёве цяжка знайсці мясцовасць, якая б адпавядала выяўленай на малюнку. Найбольшыя пытанні выклікае домік на акварэлі – “цяжка сказаць, дзе такое магло быць, бо кожную вясну той дом залiвала б цалкам паводкай.” – падзяліўся сваімі сумненнямі Алег Лісоўскі.
Разам з тым, подпіс на акварэлі адназначны: Mohileff. 1818 – F. v Villebois.
Наконт асобы аўтара калекцыянер Аскольд Смірноў піша: “Упамінанне пра Франца фон Вільбоа ўдалося знайсці ў кнізе “Schüler-Álbum des Dorpatsehen Gymnasiums von 1804 bis 1879” (Дэрпт, 1879, С. 6), дзе пазначана, што юны Франц скончыў адну з дэрпцкіх гімназій у 1807 годзе. Вялікую дапамогу аказаў таксама сайт Geni.com, дзе ўдалося прасачыць гісторыю гэтага роду і знайсці даты жыцця некаторых яго прадстаўнікоў. Так, бацька Франца – Стэфан Гільём дэ Вільбоа (1757-1835), уладальнік маёнтка ў Курыста ў Эстляндыі, а дзед – вядомы ў рускай гісторыі Аляксандр Мікіціч Вільбоа (Alexander Guillemot de Villebois; 1716-1781) – восьмы генерал-фельдцэхмейстар, які ярка праявіў сябе падчас Сямігадовай вайны. Ён быў, у сваю чаргу, малодшым сынам віцэ-адмірала, паплечніка Пятра I Мікіты Пятровіча Вільбоа (1681-1760).”
Буйнейшы забудоўшчык у Магілёўскім рэгіёне, абласное упраўленне капітальнага будаўніцтва сістэматычна парушала заканадаўства аб дзяржаўных закупках…
Депутат Олег Дьяченко во время приема граждан в Осиповичах внезапно собрал вокруг себя много людей…
Адразу два чалавекі сталі ахвярамі пажараў у Клічаўскім раёне 21 кастрычніка. Раніцай каля 5 гадзін…
Члены пролукашенковской партии «Белая Русь» будут пачками повышать квалификацию в Могилеве. Кривая благосостояния народа растет,…
Кіраўніцтва Горацкага райвыканкама правяло ўрачысты прыём для шматдзетных маці блізнятак, двайнятак і трайнятак. Жанчыны былі…
Кватэра засталася ёй у спадчыну ад бацькі, які прапаў без вестак. У былой палітзняволенай, што…