Навіны

ВУП прасеў за паўгода на больш, чым 3 працэнты. Ва ўрадзе лічаць, што сітуацыя кантраляваная і вінавацяць «беспрэцэдэнтны знешні ціск»

ВУП за студзень – травень 2022-га ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года запаволіўся да 96,6 працэнта.

Намеснік міністра эканомікі Дзмітры Ярашэвіч у камэнтары газэце “СБ. Беларусь сегодны” запэўнівае: з рэалізацыяй мер падтрымкі эканомікі ўдасца пераламаць трэнд на яго запаволенне.


Валавы ўнутраны прадукт (ВУП) – абагульнены эканамічны статыстычны паказчык, які адлюстроўвае сукупны кошт усіх тавараў і паслуг, створаных у межах краіны як рэзідэнтамі, так і нерэзідэнтамі. З’яўляецца адным з базавых паказчыкаў эканамічнага развіцця краіны.


Па словах урадоўцы «беспрэцэдэнтны знешні ціск запатрабаваў вялізнага пласта работы дзяржаўных органаў і галін па перабудове вытворчых працэсаў і збытавых ланцужкоў, выхаду на новыя рынкі.

«Гэтаму садзейнічае рэалізацыя Комплекснага плана падтрымкі эканомікі і іншых рашэнняў, якія прымаюцца аператыўна-сітуацыйным штабам пры ўрадзе. На гэты момант выканана амаль дзве трэці мерапрыемстваў плана. Але для таго каб яны спрацавалі на поўную сілу, патрабуецца час», – адзначае ён.

На погляд Дзмітрыя Ярашэвіча аднаўленчая дынаміка будзе назірацца ў другім паўгоддзі. Ён настойвае, што цяпер сітуацыя ў эканоміцы кантраляваная, не дапускаюцца дысбалансы і забяспечваецца выкананне ўсіх сацыяльных абавязкаў дзяржавы.

 

Апошнія навіны

Смяротны сінтэз – жыхарка Магілёва памерла ад атручэння незамярзайкай

Канцэнтрацыя этыленгліколю ў арганізме аказалася ў два разы вышэйшай за смяротную дозу.  Пра гібель 50-гадовай…

17 мая, 2024

На Магілёўшчыне шукаюць родных Паўла Усава

Касцюковіцкая раённая газета абвясціла пошук родных старшага лейтэнанта Паўла Андрэевіча Усава, што нарадзіўся ў вёсцы…

17 мая, 2024

У Магілёве пабудуюць падземны пераход на Пушкінскай. Схема руху транспарту будзе мудрагелістая

На ўсё лета і пачатак восені закрываецца Пушкінскі праспект у Магілёве – насупраць гандлёвага цэнтра…

17 мая, 2024

У Асіповічах тры дні будзе мутная вада

З 21 па 24 траўня на вуліцах Камуністычнай, Вакзальнай, Інтэрнацыянальнай, Першамайскай, Ленінскай і завулку Мічурына…

16 мая, 2024

Жыхароў Клімавіч затрымалі за абыходжанне з афіцыйным сцягам чатыры гады таму

Тэлеграм-канал магілёўскіх сілавікоў апублікаваў відэа з удзелам жыхара Клімавіч Кірыла Вазмілава. На камеру хлопец гаворыць,…

16 мая, 2024

На пешаходным пераходзе ў Бабруйску збілі двух дзяцей

5-гадовага хлопчыка і 6-гадовую дзяўчынку збіў кіроўца аўтамабіля Volkswagen на скрыжаванні вуліц Гагарына і Ульянаўскай…

16 мая, 2024