Навіны

Вярхоўны суд Расіі прыраўняў выкарыстанне фемінітываў з гей-прапагандай

Расійскае рэгіянальнае выданне “Свабодныя навіны” з горада Саратава надрукавала поўны тэкст рашэння Вярхоўнага суда пра прызнанне “Міжнароднага грамадскага руху ЛГБТ” экстрэмісцкім фарміраваннем. З тэкста вынікае, што прыкметамі гей-прапаганды з’яўляецца выкарыстанне фемінітываў гэта словы жаночага роду, альтэрнатыўныя або парныя аналагічным паняццям мужчынскага роду.

На фатаграфіях рашэння Вярхоўнага суда, апублікаваных выданнем, сярод іншага, указваецца, якія прыкметы аб’ядноўваюць «удзельнікаў руху». У іх ліку, як вынікае з дакумента ужыванне ў гаворцы фемінітываў. Згодна з рашэннем суда, удзельнікаў “руху ЛГБТ” аб’ядноўвае “наяўнасць пэўных нораваў, звычаяў і традыцый (гей-парады), падобны лад жыцця (у прыватнасці, асаблівасці выбару палавых партнёраў), агульныя інтарэсы і патрэбнасці”, а таксама спецыфічная мова: ” Выкарыстанне патэнцыйных слоў-фемінітываў, такіх як кіраўніца, дырэктарка, аўтарка, псіхалагіня», гаворыцца на 5 і 6 старонках апублікаванага дакумента.

Мінюст Расійскай Федэрацыі звярнуўся ў Вярхоўны суд з пазовам аб прызнанні ЛГБТ-руху экстрэмісцкім 17 лістапада 2023 года. Ведамства сцвярджала, што ў дзейнасці руху выяўлены “розныя прыкметы і праявы экстрэмісцкай накіраванасці, у тым ліку ўзбуджэнне сацыяльнай і рэлігійнай варожасці”. Рашэнне суда было прынята 30 лістапада ў закрытым рэжыме “з-за наяўнасці ў справе сакрэтных матэрыялаў”.

Апошнія навіны

На Магілёўшчыне шукаюць родных Паўла Усава

Касцюковіцкая раённая газета абвясціла пошук родных старшага лейтэнанта Паўла Андрэевіча Усава, што нарадзіўся ў вёсцы…

17 мая, 2024

У Магілёве пабудуюць падземны пераход на Пушкінскай. Схема руху транспарту будзе мудрагелістая

На ўсё лета і пачатак восені закрываецца Пушкінскі праспект у Магілёве – насупраць гандлёвага цэнтра…

17 мая, 2024

У Асіповічах тры дні будзе мутная вада

З 21 па 24 траўня на вуліцах Камуністычнай, Вакзальнай, Інтэрнацыянальнай, Першамайскай, Ленінскай і завулку Мічурына…

16 мая, 2024

Жыхароў Клімавіч затрымалі за абыходжанне з афіцыйным сцягам чатыры гады таму

Тэлеграм-канал магілёўскіх сілавікоў апублікаваў відэа з удзелам жыхара Клімавіч Кірыла Вазмілава. На камеру хлопец гаворыць,…

16 мая, 2024

На пешаходным пераходзе ў Бабруйску збілі двух дзяцей

5-гадовага хлопчыка і 6-гадовую дзяўчынку збіў кіроўца аўтамабіля Volkswagen на скрыжаванні вуліц Гагарына і Ульянаўскай…

16 мая, 2024

Belarus ID – прадстаўлена платформа для галасавання на выбарах у Каардынацыйную раду

Павел Лібер распавёў пра мабільны дадатак Belarus ID, распрацаваны для выбараў у Каардынацыйную раду –…

16 мая, 2024