Веснавога крыгаходу на Дняпры ўжо дакладна не будзе

Веснавога крыгаходу на Дняпры ўжо дакладна не будзе. Фотазамалёўка.

Нават надзея на праход смаленскага лёду знікла.

Толькі старыя ільдзіны нагадваюць у Магілёве пра зімовы студзеньскі крыгаход.

Крыгі на беразе яшчэ сведчаць як высока ўзімку ўзнялася вада Дняпра.

Цяпер вада ў Дняпры ізноў крыху ўзнялася, але не дасягнула ўзроўню зімовай паводкі. І, як і ў апошнія гады, рака зноўку не выйдзе ў пойму.