Пра тое кажа галоўнакамандуючы Ўзброеных сіл Украіны Валерый Залужны.
Паводле яго, да дзяржаўнай мяжы засталося 50 км.
«Узброеныя Сілы Украіны працягваюць вызваленне акупаваных Расіяй тэрыторый. З пачатку верасня больш за 3000 кв. км вернутыя пад кантроль Украіны. На Харкаўскім напрамку мы пачалі прасоўвацца не толькі на поўдзень і ўсход, але і на поўнач. Да выхаду на дзяржаўную мяжу застаецца 50 км», – адзначае на сваёй фэсбукавай старонцы Залужны.
У Фэйсбуку ён апублікаваў фота з вынікамі працы некалькіх падраздзяленняў узброеных сілаў Украіны. Яны, па яго словах, вызвалілі пасёлкі Байрак, Новая Гусараўка, Шчураўка і Альхаватка.
«Авалоданне дужа ўмацаванымі раёнамі расійскіх войскаў, якія яны ганарліва назвалі «Масква», «Омск» і «Піцер», дазволіла разгарнуць контрнаступленне на Балаклею, Разынкі і Купянск. Ганаруся і ўдзячны кожнаму ўкраінскаму вайскоўцу. Маю за гонар змагацца бок аб бок з вамі. Вечная памяць загінулым у баях за Украіну!» – піша галоўнакамандуючы.
Тым часам, з-пад расійскай акупацыі вызваленае паселішча Чкалаўскае, што ў Харкаўскай вобласці, перадае інфармацыйнае агенцтва «УНІАН», спасылаючыся на заяву прэзідэнта Ўладзіміра Зяленскага.
Выданне нагадвае, што, паводле дадзеных Генеральнага штабу, у апошнія дні ўзброеныя сілы Ўкраіны вызвалілі або ўзялі пад кантроль больш за 30 паселішчаў, часова захопленых расійскімі войскамі ў Харкаўскай вобласці, у тым ліку і горад Балаклея.
10 верасня прэзідэнт Уладзімір Зяленскі аб’явіў, што з пачатку верасня ўзброеныя сілы Ўкраіны вызвалілі каля 2 тыс. км тэрыторыі і рушэнне вайскоўцаў на розных напрамках фронту працягваецца.
Рэдакцыя mogilev.media шчаслівая абвясціць, што невялікая паўза, неабходная нам для распрацоўкі мадэляў устойлівасці, завяршылася, і…
Кіраўнік Магілёўскага аблвыканкама падчас выступу перад журналістамі зрабіў анонс інавацыі, у якой ён сам, гледзячы…
Чытачы mogilev.media даслалі ў рэдакцыю кароткі ўрывак з відэа, знятага падчас пралёту "шахеда" ўчора вечарам у…
Баявы дрон, які па гуку нагадвае расійскія "шахеды", некалькі хвілін таму быў заўважаны ў небе…
Старшыня Магілёўскага гарвыканкама Аляксандр Студнеў быў прызначаны на пасаду міністра архітэктуры і будаўніцтва. Пасаду магілёўскага…
Ад заўтрашняга дня пачынаецца Вялікі пост у праваслаўных, які завяршыцца святкаваннем Вялікдня 20 красавіка. Каталікі…